Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

жыцьцё і надта добра ведаў сялянскі побыт. Дзеля таго малюнкі сялянскага жыцьця—няйлепей яму задаліся; гульня ў карчме, вясельле, варажба, дажынкі, купальле-лепшыя часткі яго твораў. Дыдактызм Марцінкевіча стануў і ў добрай і ў благой прыгодзе для творчасьці: дзякуючы яму, пясьняр меў звычайны, але важны ў пісьменстве пагляд, што прыгожая літэратура павінна пабуджаць у людзёх лепшыя староны душы; але пільнуючы дыдактызму, Марцінкевіч траціў на літэратурнасьці. Тыпы у Марцінкевіча нявыразныя. Усе героіні яго повесьцей, добрыя беларускія дзяўчаты, ахарактызаваны агульнымі, рыторычнымі фразамі і дзеля таго сплываюцца ў адзін нявыразны выгляд. Маючы многа падабенства з Чачотам, Марцінкевіч, аднак далёка назадзе кідаець яго ў расточках несьвядома-нацыянальнага чуцьця і ў паглядзе на літэратурнае значаньне беларускае мовы. Даўшы прыклад беларускай повесьці і камэдыі і пераклаўшы „Пана Тадеуша,“ ён першы паказаў, што беларуская мова—мала таго, што не цяжкая, не такая няўломная, як прызвыклі думаць у часе нашага заняпаду, ала што яна—гладкая, гібкая, пявучая, лірычная, багатая на словы і звароты, каторых даволі ёсьць, каб выказаць Адама Міцкевіча. Далёкі ад нашай сучаснай сьвядомасьці, як далёка неба ад зямлі, Марцінкевіч тымчасам сеяў беларускасьць поўнаю жменяю. І яго стродкі судзьдзя Я. Купала з удзячнасьцю пяе аб ім (1910 г.):

Як стораж, стаў сьмела на варце
Радзімых запушчаных гоняў,
Стаў сеяць пасвойску ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоньня…

Надрукаваў Марцінкевіч пабеларуску болей за ўсіх нашых пісьменьнікаў 19-сталецьця. Кніжкі йшлі ў народ. І, як ведаем, поэт Алесь Гарун няўся пачаткаў кніжнай беларускасьці па выпадкова знойдзенай, падранай кнізе-повесьці „Гапон“ Марцінкевіча.


Уплыў Марцінкевіча. Вінцэсь Каратынскі пачаў пісаць пабеларуску пад уплывам Марцінкевіча. У 1856 годзе быў ён разам з Сыракомляю ў яго ў гасьцях, у Менску, і, як новы малады беларускі поэта, напісаў вершык, у каторым славіць гасьціннасьць Марцінкевіча і дзякуець за яго ласку.