Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Літэратурная праца. Ян Чачот пісаў папольску і пабеларуску. У беларускай літаратуры ён дастаў славу, як пясьняр этнограф. Яго зборнікі беларускіх народных песьняў выхадзілі ў 1837—1846 гадох. Спачатку ён даваў нашы песьні ў польскіх перакладах і пераробках. Потым, надта захапіўшыся хараством поэзіі народа ëн друкаваў іх ў беларускім орыгінале, адылі і сам пачаў складаць беларускія лірычныя вершы, падобныя да народных песень. Усяго такіх вершаў Я. Чачот напісаў і ў 1844 г. надрукаваў 28 штук.

Лірыка Я. Чачота. У пераважнай частцы сваіх вершаў Я. Чачот 1) або пяець аб тым, што ёсьць злога ў беларускім сялянскім жыцьці, 2) або малюець абразкі жаданага новага жыцьця, 3) або у элегічным тоне лятуціць аб шчаснай будучыне, моліцца, каб яна барджэй прыйшла. Апрача таго, у яго лірыцы можна знайсьці ўсё тое, што зазвычай бывае ў народных лірычных песьнях: хараство прыроды, каханьне і г. д. Але найболей ідэйнай лірыкі з чыста грамадзкім нахілам.

Ганіць Чачот мужыка-беларуса за гарэлку, за благую надворнасьць яго побыту, за неахайнасьць, гультайства, няпрыхільнасьць да рамяства. За найгоршае няшчасьце уважае Чачот гарэлку. Каб паказаць розьніцу між п‘янствам і цьвярозасьцю, каб заахвоціць да цьвярозасьці і разам з тым папікнуць п‘яніцу, пясьняр апісуець яго долю, яго згаленьне. Няма хлеба, няма воліка, на плячох лапленая сярмяжка,—а ўсё вінавата карчма. Бядуе пясьняр і аб тым, што „сядзім мы, як у но́ры“, што ў хаце у нас гусі, сьвіньні і цяляты. Ен пытаецца, нашто гэта? Ці-ж ня можна жыць у чыстай і някурнай хаце? Ня вучаць рамяству сваіх дзяцей сяляне, і гэта дрэнна. Хто мае многа сыноў і многа грошы, хай-бы не дзяржаў сыноў за печаю, а грошы не хаваў-бы ў зямлю; хай аддаў-бы таго ў шаўцы, другога да каваля ці сьлесара, а трэцяга завëз-бы да сталяра ці бондара. На патрэбу-ж для сялянскіх дзяцей школьнай навукі Чачот глядзіць, як на раскошу.

Чачотаўскі абразок лепшай будучыны на сучасны пагляд даволі мізэрны, хоць і агорнут красою аўторскай романтычнасьці. Яго ідэальны мужык узімку, добраю парою, возіць кольле, а як сьнягі таюць—гародзіць; ён маець лучыну і многа клëтак дроў-будзе на чым варыць кашу дзеткам улетку; ён заўсёды парою ўпраўляецца з работаю: гарэць, сеець, косіць. Гэткі селянін мае хлеба і ня ходзіць вясною „у мерки“. Ен працуе ў радасьці і вясельлі, здаволены з мужыцкае долі. У сьвята ëн—у цэркаўцы, „бога, пана, сваю