Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Значаньне твораў П. Бахрыма. З тэхнічнага боку „Гутарка“ і „Размова“ стаяць нізка. Відаць, пясьняр мала клапаціўся аб надворным харастве сваіх твораў, а ўсё стараньне пакладаў на пералічаньне і паказаньне соцыяльных злыдняў. Яно й ня дзіва, бо гэткая была пара, што такім якраз спосабам найлягчэй было прамовіць да мужыцкае душы. І творы Бахрыма пайшлі ў гушчу народа, дзе ня толькі пабуджалі беларускасьць, але надавалі ёй выразнага соцыяльнага выгляду. У гэтым галоўная літэратурна-гістарычная заслуга Бахрыма. Ён—наш першы пісьменьнік з мужыкоў. Меў усе задаткі, каб зрабіцца беларускім Шаўчэнкам, адылі адсутнасьць адукацыі і жыцьцёвае гнібеньне тут перамаглі. Усёжткі сваім маласьвядомым і задушаным словам сказаў проці зьнявагі і ўціску і кінуў сьлед ў гісторыі нацыянальнага і літэратурнага адраджэньня.


Поэма „Тарас на Парнасе“.
(1837 г.).

Час напісаньня поэмы „Тарас на Парнасе“ пазнаюць гэтак. Есьць у ёй радкі:

Памалу, браццы, не давіце
Мой фэльетон вы і «Пчалу»
Мяне-ж самога вы пусьціце
І не дзяржыце за палу.
А не, дык, дадушы, у газэце
Я вас аблаю на увесь сьвет
Як Гогаля у прошлым леце—
Я-ж сам рэдактарам газэт!

Гогаля „лаяў“ Булгарын у „Сѣверной Пчелѣ“ ў 1836 годзе; значыцца, поэма напісана ў 1837 годзе, а можа троху пазьней. Адны думалі, што напісаў яе слаўны беларускі поэта Вінцук Дунін-Марцінкевіч (1807—1885). Але таму ня ймецца веры дзеля гэтакіх прычын: 1) твор напісан танічным вершам, а не сілябічным, якім пісаў зазвычай Марцінкевіч; 2) ён маець асаблівасьці мовы, не прызвычасныя Марцінкевічу; 3) у ім няма марцінкевіцкага сантыменталізму й дыдактычнасьці; 4) у ім закрануты парадкі маскоўскіх літэратараў, што не магло так дужа цікавіць Марцінкевіча; 5) ён быў пашыраны болей на ўсходзе Беларусі. Не падобна поэма й да колектыўнага твору (студэнтаў Гарэцкага агрономічнага інстытуту), як гэта меркавалі другія. Трэба думаць, што „Тараса на Парнасе“ напісаў нехта адзін, а напеўна ўсходні беларус, блізкі па свайму духу й стану да аўтора беларускай „Энеіды“, палкоўніка