Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся“). Але яна не безнадзеіцца ад гэтага, а з вялічэйшай сілай заклікае беларусаў да адраджэньня („Вам, суседзі“…) і цьвёрда верыць, што людзьмі станем, хутка скончым мы свой сон; яна вядзе перад грамадзе і пяець з такою сілаю: „Цяпер, брацьця, мы з граніту! Душа наша—з дынаміту! Рука цьвёрда, грудзь акута, пара, брацьця, парваць пута!..“ („Вера беларуса“). Апрача таго, у „Скрыпцы“, як і ў пазьнейшых вершах і апавяданьнях, Цётка даець жывыя і верныя абразкі беларускае прыроды і народнага жыцьця, малюець побыт і яго жывыя тыпы. Апісаньне йдзець у бойкіх і жыцьцярадасных тонах, у духу і ў настрою апісаных людзей, з веданьнем сялянска - беларускай псыхолёгіі. На ўсё пясьнярка глядзіць вокам чулай жанчыны-соцыялісткі, Апісуючы лета, яна адчувае родную прыроду, як сялянка, як працаўніца, як ад зямлі узятая. Летны абраз выклікаець у яе ахвоту працаваць на полі, жаць, касіць; яна ведае радаснае захапленьне ад работы і салодкасьць ад працы.

Другі час творчасьці Цёткі неўзабаве ўвайшоў у годы чорнай палітычнай рэакцыі, прыдушыўшай рэволюцыю. У творах Цёткі ўсё болей адбіваюцца індывідуальныя перажываньні. Яе вольнаму духу брыдка ўнізе сярод пад‘яромных людзей, яму хочацца шыбаць у паднябесьсе з арламі („Арлы-брацьця“). Але пачынаюць ірвацца яе струны. Слабое цела вяшчуе, што сьмерць яго будзе раней за ўсенароднага ўваскрасеньня. Разумеець пясьнярка, што адраджэньне цэлага народа і ня можа быць вельмі скорым. Ды не пакідаець яе сьвятая надзея, што „можа хто з дзетак скруціць жалейку, ўнучку паломанай ліры“. У прыгожых элегічных тонах, спакойным, не адчайным голасам пяець яна аб тым, што песьня правадыра-поэта ўстанець з стотысячнай сілай, што яго ліра будзе жыць нанова („Грайка“, 1909 г.). Літэратурны крытык А. Навіна, разглядаючы творчасьць Цёткі, блізкай яго знаёмай і таварышкі па віленскай працы, пішаць так, што „ня страх сьмерці, ня боязьнь утраты ўцех жыцьця становіць трагедыю душы Цёткі: яе бурны тэмпэрамэнт кіруецца толькі ў чыста - грамадзкім кірунку, выяўляецца ў творчай працы, і сьмерць і хвароба мучаць пясьнярку затым, што яна чуе ўтрату сіл да працы, што ў мамэнты адмогі чуецца непатрэбнай, лішняй. А тады выступае жаль па зьнішчаным жыцьці, — жаль, што ў няўстаннай рабоце дзеля ідэалу так мала было ясных праменьняў асабістага шчасьця, шчасьця для сябе і праз сябе. Слабее гарт душы, і панаваць хоча цела, — але цела ўжо бязсільнае“… У часе падобных індывідуальных перажываньняў як-