Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

страцыі, растрэлы, тэрорыстычныя акты выгукаюць у яе душы жывыя адгалоскі і выліваюцца на паперы шыбкімі энэргічнымі і ўзрушанымі радкамі („Хрэст на, свабоду“, 1906 г.). Цётка, болей а болей захопліваецца боем, каторы „вякамі жджэцца“ і цяпер „пачаўся не на жарт.“ Яна прадстаўляе народную, рэволюцыю, якая можа дасягнуць вялізарных разьмераў і ўзяць жыцьцё ў мільёнаў людзей. І сама пясьнярка хочаць „ў такім бою толькі пасьць“ („Мора“). Даючы агульную. характарыстыку, рэволюцыйнай. эпосе, яна смуціцца, што няма сьмеху і весялосьці, сплываюць кроўю сэрцы і старэнькімі сталі дзеці („Нябывалыя часы“). Пішучы рэволюцыйную рэч на фоне беларускага жыцьця (Прысяга над крывавымі разорамі, 1906 г., №1-шыНашай Долі“), Цётка знаходзіць і прыносіць у нашую мягкую літэратуру цьвёрдасьць, запал і магутную энэргію. Праўда, тут чуецца і нэрвовасьць, але яна залежыць ад самае абстаноўкі, у якой геройства і надрыў ідуць побач. Рэволюцыйныя вершы і апавяданьні Цёткі соцыялістычны, зрэдку даюць і нацыяналістычную нотку, але яны ненацыянальны, мала зьвязаны з духоўным жыцьцём беларускім. Значаньне іх у нашай літэратуры, так сказаць, надворнае: яны паразнаабразілі яе і палітычна прасьвяжылі. Некаторыя вершы, як „Мора,“ „Хрэст на свабоду“, былі нелегальна надрукаваны ў Вільні і пашыраны па Беларусі ў дзесятках тысяч лісткоў.

Выйшаўшая ў 1906 г. „Скрыпка беларуская“ зьмяшчае ў сабе самую нацыянальную поэзію Цёткі і найбольш адбівае літэратурны зьвязак з Багушэвічам. Тут мы відзім, што ўсе сілы свае душы пясьнярка аддае на службу беларускаму сялянскаму народу; яе поэтычныя перажываньні зьвязаны з яго жыцьцём і адраджэньнем. Вялікая любоў да бацькаўшчыны — грунт, зьмест і хараство яе поэзіі. Гэтая любоў асабліва выяўляецца тады, калі пясьнярцы прыходзіцца быць на чужой старане. У памяці ярка ўстаюць родныя абразы, хочацца ляцець туды, як у рай, і Цётка пяе: „Кінь мне, доля, хоць расінку з нашай вёскі, хоць пылінку, хоць дзьве крошкі ад палудня майго брата“… („На чужой старонцы“). Яна хацела-б усюды думаць аб народзе, усюды сьніць свой родны край; прыгэтым яе песьні-думкі выліваюцца з вялікім натхненьнем і асаблівай поэтычнасьцю, яе нацыянальныя і соцыяльныя жаданьні бацькаўшчыне выказаны з нязвычайным хараством і з хапаючай за сэрца любасьцю. Нацыянальная несьвядомасьць народа і яго соцыяльная убогасьць—мука яе душы („Мае думкі“). Яна гаруець, што беларускі селянін „ах! астаўся цёмны, як той бор зялёны, астаўся , хамула“ ўсімі прыцісьнёны“… (Мужык не зьмяніў-