Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

гневе, які гадуе ў нас поэма проці ўсякага зьдзеку над воляй чалавека. Птушачка б‘ецца у клетцы галоўкаю, пакуль не заб‘ецца да сьмерці, — каб толькі ня быць у няволі; злоўленая лісіца распаруець сабе бруха,—каб памерці, а ня быць у няволі; гадзіна, зачыненая ў шкляным судне, джгаець сябе на сьмерць,—каб ня быць у няволі…

Як ужо-ж скаціна тая,
Альбо гадзіна праклята
І та цану волі знае, —
Што-ж для нашага-то брата,
Меушы розум нескацінны,
Як знаць волю мы павінны?
А у вастрозе няма волі,
Ні у чым няма і ніколі!

Цана волі асабліва адчуваецца пасьля няволі. Скарыстаўшы гэты ўдзячны мамэнт, поэт прыкладам свайго героя навучае нас глядзець на волю, як на самы вялікі дар істненьня. Нязвычайна хораша і проста сьпісана, як любіць просты, цёмны беларус сьвет божы, як хочаць волі, на якую высачыну духа ўзьнімаецца ён у паглядах на волю:

Я падумау: дзякуй богу!
Хоць нас сонейка сагрэе!
Вецерчык на нас павее!
Можа дожджык срыбны змоча!
Можа птушка засьвяргоча!
Аж заплакау я, зрадзеушы
От, здаецца-б, і ня еушы
Быу бы сыты на свабодзе!
Як той кролік у гародзе.
Тут, здаецца, і сканау бы,
За свабоду жыцьце-б дау-бы.

Жауручочкі бога хваляць,
А пастушкі згонь паляць,
А і сонечка прыгрэла,
Аж мне у душы паясьнела.
Да палудня ішлі гэтак:
Пры дарозе шмат і кветак,
То пралескі, то сасонкі
Выгравае божа сонка!..

Багушэвіцкае апісаньне вастрога можа скалануць самае закарэлае сэрца. З самага сьмярдзючага балота выцягне яно чалавека і ачысьціць яго сваім рэвалюцыйным агнём. Вось колькі радкоў, якія могуць стаць побач з тым, што ёсьць самага лепшага ў сусьветнай поэзіі:

Павялі нас аж на гору,
Па якомусь калідору…
Дзьверы, дзьверы! У дзьверах дзюрка,
І у кожнайжа хвігурка
Як-бы тая-ж выглядае!