Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

кашулю, бо ў ёй мужыку ня сорамна, было-б сорамна ў яго панскай. Аўтор падчырківае, што ў мужыка няма кніжкі; каб мужык-беларус мог кіраваць пяром, ён стварыў бы сваю справядлівую і вялікую мужыцкую літэратуру. Багушэвіч вяшчуе, што па гэтай літаратуры і паніч навучыўся-б шанаваць мазоль і „да працы набраў-бы ахвоты“. У гэтым-жа вершу зьмешчана колькі клясычных радкоў аб хаце („А кінь вокам на хату маю…) і наагул аб побыце беларуса з соцыяльнага пагляду.

Кепска будзе. Невялікая па разьмеру поэма Багушэвіча „Кепска будзе“ можа быць названа самым эпічным творам усяе беларускае поэзіі. Апрача значаньня чыста мастацкага, поэма маець яшчэ значаньне нацыянальнае, соцыяльнае, моральнае, літэратурна-гістарычнае і інш. Мастацкае яе значаньне—ў пеўнасьці малюнку наагул і натуральнасьці беларускіх абразоў у частцы, у эпічным спакою глыбока драматычнага пераказу, у магутнай прастаце слова, у псыхолёгічнай правільнасьці характарыстак і яркасьці такіх драбніц, ад каторых абраз назаўсёды стаіць жывым уваччу („А ўсё піша, піша, піша і нагой усё калыша“…). Мастацтва, з якім напісаў Багушэвіч „Кепска будзе“ і іншыя свае творы, залежала, як ад яго поэтычных здольнасьцяў, так і ад дасканальнага веданьня народнага побыту, народных думак, народнай мовы. Ен умеў дасканальна пранікнуцца духам чалавека з народа. Ен умеў якраз так падумаць і якраз так, такім словам ці зваротам сказаць, як сяляне - беларусы. Нацыянальнае значаньне поэмы заключаецца ў тым, што ў ёй з найвялікшай сілай паказан трагізм народа, пакінутага сваёй інтэлігенцыяй і дзеля таго абсолютна адарванага ад сусьветнай цывілізацыі, засуджанага на страшэнную духоўную адзіноту. Ніхто яго не разумее, кожны ім пагарджае, відзіць у ім быццам якуюсь скаціну. Дзеля гэткай адарванасьці была магчыма гісторыя Скаліндаркі і вялікія мукі нявінаватых людзей. Дзеля гэтага-ж багаты духам беларус-мужык лічыўся за дзікуна. Ня гледзячы на ўсё гэта, беларускі народ захаваў вялікае хараство душы, што і паказана у поэме. Соцыяльнае значаньне поэмы самае поўнае. Соцыяльнае зло, ад якога так цярпеў мужык, змалёвана ўва ўсёй яго гідасьці. Рэзультат соцыяльнага неравенства з мастацтвам зазначан навет у самай сялянскай сфэры („Аднэй бедны, другой стары“…). Каротка кажучы, што ні радок поэмы, то—яркая ілюстрацыя соцыяльных злыдняў, агульна-вядомых, але мала калі паказаных у гэткай нагоце. Моральнае значаньне поэмы ёсьць у тым чалавечым і грамадзянскім абурэньні, якое спараджае твор у чытаньніку, у тым