Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біблейныя мотывы некім са старадаўных пісьменных людзей, знаёмых добра з царкоўна-славянскай мовай і з апокрыфічным пісьменствам; 5) апрача таго, сюды-ж трэба залічыць ражственскую драму „Цар Махсіміян“; 5) тэксты „бэтлеек“ ; 6) розныя новыя псальмы невядомых аўтораў; складзеныя на манер даўнейшых, але меней паважныя і болей сьвецкія, як да прыкладу, „Лаўрыя“:

Прашчай, маць сьвятай Лаўрыа,
Шчэ й Вусьпенскі намастыр!
Яе ты, маць, мяне уласкала
І спакой ва усім дала,
Тады сэрца мае спала
І душа ўва мне цьвіла.»

А адзін біблейны верш гульлівага пііты пачынаецца так:

Сьціхі пісаны у нядзелю рана,
Талава п‘яна, многа набалтана.
Ад Адама і да Хрыста пабалтаў іспраста,
Гдзе бог Адама стварыу рукама…

II. Прыкладаў сьвецкага рукапіснага пісьменства надта многа. Падзяліць іх можна на 1) розныя творы і 2) гутаркі. Да першай часткі трэба залічыць макаранічны верш „Яко ценцерук у лесе балбоча“, беларускую «Энеіду», вершы П. Бахрыма, „Тарас на Парнасе“, „Рабункі мужыкоў“, Конрада Валенрода" у перакладзе Дарэўскага, жартаўлівыя апавяданьні, як „Сьведка“, „Дзядзіна“ і інш., а з пазьнейшых , „Панскае ігрышча“, творы А. Абуховіча, нелегальныя вершы Цёткі, Я. Коласа і шмат чаго іншага.

Гутаркі пападаюць ў этнографічныя зборнікі ў першай палавіне мінулага сталецьця. Яны й дагэтуль не перасталі яшчэ хадзіць па Беларусі, але ня столькі ў рукапісах, сколькі ў пераказах і ужо без асаблівага пасьпеху. Сярод іх прыметны тыя, што з мужыцкім паглядам малююць прыгоншчыну. Яны важны з літэратурна-гістарычнага боку, бо запаўняюць хоць троху пусткі, створаныя аднабокасьцю шляхоцкай літэратуры. Некаторыя гутаркі ўжо прыпісаны аўторству таго ці таго пісьменьніка, а бязіменных шмат болей. Асабліва популярны такія гутаркі невядомых аўтораў:

Гутарка Паўлюка, ў каторай цікаўна, між іншым, тое, што ў пашырэньні п‘янства вінавацяцца паны:

Пан карчмы навыстаулае,
З бравароу гарэлку дастауляе…
Хоць і пан цьвярозых любіць,
А усе-ж гарэлкаю людзей губіць,

Гутарка Кузьмы з Апанасам, каторая таксама малюець часы прыгоншчыны. Аўтор ганіць сялянёкі по-