Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Дэкларацыя незалежнасці ЗША[1]

(The Independence Declaration)

Другі Кантынентальны Кангрэс, 4 ліпеня 1776 года, Філадэльфія, Пенсільванія.

Калі ход падзей прыводзіць да таго, што адзін з народаў вымушаны скасаваць палітычныя сувязі, якія злучаюць яго з іншым народам, заняць самастойнае роўнае месца сярод дзяржаў свету, на якое ён мае права па законам прыроды, яе Тварца, паважлівае стаўленне да меркавання чалавецтва патрабуе ад яго тлумачэння прычын, якiя заахвоцілі яго да такога аддзялення.

Мы зыходзім з той відавочнай праўды, што ўсе людзі створаны роўнымі, надзелены Тварцом пэўным неад’емнымі правам, да ліку якіх адносяцца жыццё, свабода, імкненне да шчасця. Для забеспячэння гэтых правоў людзьмі засноўваецца ўрад, які чэрпае свае законныя паўнамоцтвы ў згодзе кіруемых. У выпадку, калі які-небудзь ўрад становіцца згубным для гэтых самых мэтаў, народ мае права змяніць або скасаваць яго, паставіць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах формах арганізацы ўлады, якія, як яму яўляецца, найлепшым чынам забяспечаць людзям бяспеку і шчасце. Зразумела, разважлівасць патрабуе, каб ўрады, устаноўленыя з даўніх часоў, не мяняліся б пад уплывам няістотных хуткаплынных абставінаў; адпаведна, увесь вопыт мінулага падцвярджае, што людзі схільны хутчэй зносіць заганы, пакуль іх можна цярпець, чым выкарыстоўваць сваё права мяняць формы ўлады, якія сталі для іх звыклымі. Але, калі доўгі шэраг злоўжывання і насілля нязменна звязанных з адной і той жа мэтай, сведчыць аб каварнай задуме прымусіць народ змірыцца з неабмежаваным дэспатызмам, звяржэнне такога ўрада і стварэнне новых гарантый бяспекі на будучыню становіцца правам і абавязкам народа. Гэтыя калоніі доўгі час выяўлялі цярпенне, толькі неабходнасць вымушае іх змяніць ранейшую сістэму свайго ўрада. Гісторыя праўлення цяпер дзеючага караля Вялікабрытаніі — гэта набор незлічаных актаў несправядлівасцяў і насілля, непасрэднай мэтай якіх з’яўляецца станаўленне неабмежаванага дэспатызму. Для пацверджання сказанага вышэй прадстаўляем на бесстаронні суд чалавецтва наступныя факты.

Ён адмаўляўся даваць сваю згоду на прыняцце законаў, вельмі карысных і неабходных для ўсеагульнага дабрабыту.

Ён забаранял сваім губернатарам прымаць законы першараднай важнасці, калі толькі іх дзеянне не адкладалася да атрымання яго згоды, але калі з-за гэтага яны адкладаліся, ён пакідаў іх без усякай увагі.

Ён дазволіў прымаць іншыя законы, важныя для вялікай колькасці людзей, толькі пры ўмове, што гэтыя людзі адмовяцца ад права мець прадстаўніка ў заканадаўчым органе, ад права, якое з’яўляецца звышкаштоўным для ніх і небяспечным толькі для тыранаў.

Ён склікаў заканадаўчыя органы ў незвычайных і ў няёмкіх месцах, ў аддалені ад месца знаходжання адпаведных дакументаў, з адзінай мэтай — зморам прымусіць іх згадзіцца з правадзімай ім палітыкай.

Ён неаднаразова распускаў Палату прадстаўнікоў з-за таго, што парламентарыі адважна і цвёрда супрацьстаялі яго замахам на правы людзей.

На працягу доўгага часу пасля падобных роспускаў ён адмаўляў у правядзенні выбараў іншых прадстаўнікоў, у выніку чаго заканадаўчыя паўнамоцтвы, якія па сваёй сутнасці не могуць быць знішчаны, ізноў пераходзілі да народа ўвогуле; а тым часам, дзяржава падвяргалася ўсім небяспекам, звязаным як са знешнімі, так і з унутранымі напруджаннямі.

Ён спрабаваў перашкодзіць засяленню гэтых зямель, ігнаруючы па гэтай прычыне законы

  1. У гэты час выраз Злучаныя Штаты Амерыкі не передаваў цяперашні сэнс слова — назву федэратыўнай дзяржавы — а азначаў сукупнасць 13 англамоўных калоній як саюз незалежных дзяржаў. Англійскае слова state можа азначаць як дзяржаву, так і частку дзяржавы — штат.