Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

выкарыстаны нам на палёгку ад нашых страха і рэўнасці выкліканых сістэмай, аб якой мы пісалі вышэй, і на ўсталяванне міру ва ўсіх землях Вашага валодання, з усей пакорлівасцю падпарадкоўваючыся мудрым рашэнням Вашай Вялікасці, пра тое, што можа быць мэтазгодным для дасягнення гэтых важных мэтаў, каб Вашай Вялікасці было заўгодна ажыццявіць некаторыя меры, ад якіх злучаныя намаганні Вашых верных каланістаў, у адпаведнасці з іх агульным рашэннямі, былі накіраваны на ўсталяванне шчаслівай і пастаяннай згоды, і каб ў пэўны час былі прыняты меры для прадухілення далейшага забойства падданых Вашай Вялікасці, і каб законы, якія чыняць ліха ў Калоніях Вашай Вялікасці маглі быць адменены.

Паколькі мудрасць Вашай вялікасці можа ўрэгуляваць сітуацыю так каб Вашы амерыканскія падданыя вярнуліся да цвярозага розуму, мы перакананы, што Ваша Вялікасць атрымае даволі здавальняючыя доказы адданасці Каланістаў да свайго Суверэна і Маці-Краіны, што мы жадаем ізноў мець магчымасць паказаць іх, выяўляючы шчырасць сваіх пачуццяў кожным сведчаннем адданасці і зрабіцца самымі паслухмянымі падданымі і самымі далікатнымі ў пачуццях Каланістамі.

Аб ты, каб Ваша вялікасць магла доўга і шчасліва правіць, і каб Вашы нашчадкі маглі кіраваць Вашымі валоданнямі сабе на славу і сваім падданым на шчасце, наша шчырая малітва.

Пераклад Крысціны Тыцюк