Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Міністры Вашай Вялікасці, якія упарта працягвалі сваю справу і прыступілі да адкрытых ваенных дзеянняў, каб дабіцца свайго, прымусілі нас узяць у рукі зброю, каб абараняцца, і ўцягнулі нас у барацьбу, якая настолькі агідна для пачуццяў Вашых верных каланістаў, што, калі мы бачым, каму мы павінны супрацьстаяць у гэтым змаганні, і калі яно будзе цягнуцца далей, то якія яно можа быць наступствы, тады наша ўласнае няшчасце, мы бачым як толькі частку масштабнай трагедыі.

Паколькі мы ведаем, якія непарадкі і насілле і няспынную варожасць можа спарадзіць грамадзянскі разлад, які узмацняе супрацьстаянне варожых бакоў, мы лічым сябе абавязаннымі перад Усемагутным Богам, Вашай Вялікасцю, нашымі суайчыннікамі і Вашымі падданымі і перад самімі сабой, неадкладна зрабіць усё, што ў нашых сілах, нават калі гэта нам небяспечна, каб спыніць далейшае праліццё крыві, а таксама каб прадухілць бедствы, якія пагражаюць Брытанскай імперыі.

Такім чынам, мы вырашылі звярнуцца да Вашай Вялікасці па гэтых справах у такі цяжкі момант для Амерыкі, і, магчыма, для ўсіх Вашых валоданняў, мы найшчыра жадаем выконваць гэты абавязак з найвялікшай павагай для Вашай Вялікасці, і таму молімся, каб Ваша Каралеўская вялікадушнасць і добразычлівасць пабудзілі Вас прыняць найлепшыя рашэнні ў сувязі з пачуццямі, выкліканымі такой незвычайнай падзеяй. Калі мы можам выразіць ва ўсёй сіле пачуцці, якія хвалююць розумы Вашых паслухмяных падданых, мы перакананы, што Ваша Вялікасць аднясе ўсе магчымыя адхіленні ад глыбокай павагі, ці то ў тым, што мы кажам, ці нават у тым, што мы робім, не нейкаму ліхому намеру, а толькі як немагчымасці паводзіць сябе як звычайна па прычыне таго, што мы абараняем наша жыццё ад тых хітрых і жорсткіх ворагаў, якія злоўжываюць Вашым даверам і аўтарытэтам каралеўскай улады каб поўнасцю знішчыць нас.

Прывязаныя да асобы Вашай Вялікасці, Вашай сям’і і Ўрада з усёй адданасцю, якую могуць натхніць прынцыпы і прыхільнасць; звязаныя з Вялікабрытаніяй наймацнейшымі сувязямі, якія могуць аб’яднаць грамадства, і шкадуючыя аб кожнай падзее, якая можа хоць неяк аслабіць іх, мы ўрачыста запэўніваем Вашу Вялікасць, што мы не толькі горача жадаем аднаўлення былой гармоніі паміж Брытаніяй і нашымі калоніямі, і араджэння былой згоды паміж імі на такой цвёрдай аснове, каб зрабіць дабрабыт вечным і назаўжды спыніць якія-небудзь магчымыя будучыя праяўленні варожасці, дзеля наступных пакаленняў абедзвюх краін, а таксама дзеля праслаўлення імя Вашай Вялікасці ў нашчадкаў той доўгай і гучнай славай, якая жыве ў памяці людзей аб тых славутых дзеячах, чыя вартасці і здольнасці ратавалі дзяржавы ад цяжкіх патрасенняў, і, праз забеспячэнне шчаслівага жыцця іншым, ўзвялі самы высакародны і даўгавечны помнік сваёй славы.

Мы літасціва просім Вашу Вялікасць паверыць, што, нягледзячы на пакуты Вашых верных Каланістаў у ходзе цяперашніх непарадкаў, у нашых сэрцах хаваюцца настолькі пяшчотныя пачуцці да каралеўства, якога мы вядзем свае паходжанне, што мы не можам патрабаваць такіх умоў прымірэння, якія маглі б быць якім-небудзь чынам несумяшчальнымі з яго годнасцю ці дабрабытам. Гэта ўсё, звязанае з Радзімай як і мы, гонар і абавязак, а таксама цяга да Радзімы даюць нам сіл; а калі знікнуць турботы, што цяпер прыгнятаюць нашы сэрцы невымоўным смуткам, то Ваша Вялікасць знойдзе Вашых верных падданых на гэтым кантыненце гатовымі ўвесь час, жыццём і маёмасцю адстойваць і сцвярджаць правы і інтарэсы Вашай Вялікасці і нашай Маці-Краіны.

Таму мы просім Вашу Вялікасць, каб Вашы каралеўскія ўлада і ўплыў маглі быць