Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ратыфікавана 10 лютага 1967 г.

26-я папраўка

Раздзел 1. Права грамадзян Злучаных Штатаў пачынаючы з васямнаццаці гадоў і старэй удзельнічаць у галасаванні, не павінна аспрэчвацца або абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прычыне ўзросту.

Раздзел 2. Кангрэс абавязан забяспечваць выкананне гэтага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 1 ліпеня 1971 г.

27-я папраўка

Ніводзін закон, які змяняе памеры ўзнагароды сенатараў і членаў Палаты прадстаўнікоў, не павінен уступаць у сілу да правядзення наступных выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Прапанавана як пункт Білю аб правах, але не ратыфікавана разам з першымі 10 папраўкамі.

Ратыфікавана 7 мая 1992 г. калі штат Мічыган згадзіўся з прыняццем гэтай папраўкі.

Пераклад на беларускую: Таццяна Пятровіч, Андрэй Берастоўскі

Тэкст арыгінала ўзят з: The Declaration of Independence and the Constitution of the United States of America. Published by the Cato Institute, 2000

24 красавіка 2012 г.