Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раздзел 3. Калі да таго дня, з якога пачынаецца тэрмін паўнамоцтваў абранага Прэзідэнта, наступіць яго смерць, Прэзідэнтам становіцца абраны Віцэ-прэзідэнт. Калі Прэзідэнт не быў абраны да дня, з якога пачынаецца тэрмін яго паўнамоцтваў, ці калі абраны Прэзідэнт не адпавядае патрабаванням да кандыдата на гэтую пасаду, тады абраны Віцэ-прэзідэнт выконвае абавязкі Прэзідэнта датуль, пакуль Прэзідэнт не зможа адпавядаць зазначаным патрабаванням; Кангрэс, калі ні выбраны Прэзідэнт, ні выбраны Віцэ-прэзідэнт не адпавядаюць патрабаванням да кандыдатаў на сваю пасаду, можа праз прыняцце закона вызначыць, хто менавіта будзе выконваць абавязкі Прэзідэнта, або вызначыць парадак абрання асобы, якой належыць выконваць абавязкі Прэзідэнта. Гэта асоба будзе выконваць адпаведныя абавязкі, пакуль Прэзідэнт або Віцэ-прэзідэнт не зможа адпавядаць патрабаванням, прад'яўляным да кандыдата на гэту пасаду.

Раздзел 4. Кангрэс можа ,праз прыняцце закону ,прадугледзіць меры на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Палата прадстаўнікоў, калі права выбару пераходзіць да яе, абірае Прэзідэнта, і на выпадак смерці каго-небудзь з асоб, з якіх Сенат, калі права выбару пераходзіць да яго, абірае Віцэ-прэзідэнта.

Раздзел 5. Раздзелы 1 і 2 уступаюць у сілу ў 15-й дзень кастрычніка, пасля ратыфікацыі гэтага артыкула.

Раздзел 6. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі, легіслатурамі трох чвэрцей асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля яе прадстаўлення.

Ратыфікавана 23 студзеня 1933 г.

21-я папраўка

Раздзел 1. Васямнаццаты артыкул паправак да Канстытуцыі Злучаных Штатаў адмяняецца.

Раздзел 2. Перавозка ці ўвоз у які-небудзь штат, на якую-небудзь тэрыторыю ці ў якое-небудзь уладанне Злучаных Штатаў для даставы або спажывання алкагольных напояў у парушэнне законаў, што дзейнічаюць у іх, гэтым забараняецца.

Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўчымі сходамі асобных штатаў, у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яго штатам.

Ратыфікавана 5 снежня 1933 г.

22-я папраўка

Раздзел 1. Аніводны не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш за два разы. Ніводны, калі ён займау пасаду Прэзідэнта ,або выконваў абавязкі Прэзідэнта на працягу больш двух гадоў, замяшчаючы яго, не можа быць абрана на пасаду Прэзідэнта больш аднаго разу. Але гэты артыкул не выкарыстоўваецца ў адносінах да асобы, якая займае пасаду Прэзідэнта на момант, калі гэты артыкул прапанаваны Кангрэсам, і не перашкаджае на працягу тэрміну ўступу ў сілу гэтага артыкула якой-небудзь асобе, якая можа займаць пасаду Прэзідэнта або выконваць абавязкі Прэзідэнта, на працягу астатняга тэрміну.

Раздзел 2. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі легіслатурамі трох чвэрцяў асобных штатаў на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіў яго штатам.

Ратыфікавана 27 лютага 1951 г.

23-я папраўка

Раздзел 1. Акруга, якая з'яўляецца месцам знаходжання ўрада Злучаных Штатаў, прызначае ў парадку, усталяваным Кангрэсам:

Колькасць выбаршчыкаў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта роўную колькасці сенатараў і членаў