Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Раздзел 2. Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне сапраўднага артыкула праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 3 лютага 1870 г.

16-я папраўка

Кангрэс мае права ўсталёўваць і збіраць падаткі з прыбыткаў, якой бы ні была іх крыніца, не размяркоўваючы гэтыя падаткі паміж асобнымі штатамі і без уліку якога-небудзь перапісу ці падліку насельніцтва.

Ратыфікавана 3 лютага 1913 г.

17-я папраўка

У склад Сената ўваходзяць па два сенатара ад кожнага штату, абраных народам на шэсць гадоў; кожны сенатар мае адзін голас. Выбаршчыкі ў кожным з штатаў павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да выбаршчыкаў найбольш шматлікай палаты легіслатуры штату. Калі ў прадстаўніцтве якога-небудзь штату, ў Сенаце з'явяцца вакансіі, выканаўчая ўлада такога штату выдае загад на правядзенне выбараў для запаўнення гэтых вакансій пры той умове, што легіслатура штату можа ўпаўнаважыць выканаўчую ўладу здзейсніць часовыя прызначэнні да правядзення выбараў і абрання на вакантныя месцы ў тым парадку, які можа быць усталяваны легіслатурай. Гэта Папраўка не павінна тлумачыцца такім чынам, што яе дзеянне распаўсюдзіцца на абранне ці на тэрмін паўнамоцтваў сенатара, абранага да таго, як Папраўка набудзе моц як частка Канстытуцыі.

Ратыфікавана 8 красавіка 1913 г.

18-я папраўка

Раздзел 1. Праз год пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу ,выраб, продаж і перавозка алкагольных напояў, увоз і вываз іх дзеля спажывання на тэрыторыі Злучаных Штатаў і на ўсіх тэрыторыях, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Злучаных Штатаў, забараняюцца.

Раздзел 2. Кангрэс і асобныя штаты маюць сумеснай кампетэнцыю па ажыццяўленню гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўствам асобных штатаў , у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яе штатам.

Ратыфікавана 16 студзеня 1919 г. Адменена 21-й папраўкай 5 снежня 1933 г.

19-я папраўка Права голасу грамадзянiна Злучаных Штатаў не павінна аспрэчвацца ці абмяжоўвацца Злучанымі Штатамі ці якім-небудзь штатам па прыкмеце полу.

Кангрэс абавязаны забяспечваць выкананне палажэнняў гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Ратыфікавана 18 жніўня 1920 г.

20-я папраўка

Раздзел 1. Тэрміны паўнамоцтваў Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта мінаюць апоўдні 20-го дня студзеня, а тэрміны паўнамоцтваў сенатараў і кангрэсменаў Палаты прадстаўнікоў – апоўдні 3-го дня студзеня таго года, калі зазначаныя паўнамоцтвы павінны былі б скончыцца, калі б гэты артыкул не быў ратыфікаваны; і з гэтага моманту пачынаюць вылічацца тэрміны паўнамоцтваў іх пераемнікаў.

Раздзел 2. Кангрэс збіраецца , прынамсі адзін раз на год, і такое паседжанне пачынаецца апоўдні 3-го дня студзеня, калі толькі Кангрэс праз прыняцце закону не назначыць іншы дзень.