Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ich Bin ein Berliner.

Прамова Д.Ф. Кенедзі

Прадмова да перакладу

Пераклад зроблены як мага бліжэй да мовы арыгінала, фразы, якія Кенедзі паўтараў двойчы, прапісаны двойчы. Прамова адбылася 26 чэрвеня 1963 г. ў З.Берліне падчас процістаяння паміж камуністычным і паўночнаатлантычным блокамі краін, пасля таго, як была пабудавана Берлінская сцяна. Распаўсюджаная думка, што фраза «Ich bin ein Berliner» выклікала смешачкі і была ўспрынята немцамі як «я булачка з джемам» не мае пад сабой падставы, бо на нямецкай мове гэта можа азначаць «я адзін з жыхароў Берліна 11». На самой справе гэта фраза спарадзіла апладысменты і авацыі, што кожны можа праверыць праслухаўшы аўдыязапіс прамовы ў інтэрнеце 12.

Я маю гонар быць госцем вашага горада, па запрашэнню вашага выдатнага Мэра, які для ўсяго свету з'яўляецца ўвасабленнем барацьбы, якую вядзе Заходні Берлін. І яшчэ я маю гонар наведаць Федэратыўную Рэспубліку, дзе ўжо столькі гадоў ваш выдатны Канцлер працуе над усталяваннем дэмакратыі, свабоды і прагрэсу ў Германіі; таксама для мяне гонар прыехаць разам з маім суайчыннікам, генералам Клэям, які – быў у гэтым горадзе у самыя цяжкія моманты крызісу, і, калі спатрэбіцца, ізноў прыедзе.

Дзве тысячы гадоў таму, дзве тысячы гадоў таму найбольш пачэсным было казаць «civis Romanus sum 13». Цяпер найбольш пачэсным будзе казаць «Ich bin ein Berliner 14».

Дзякуй перакладчыку, які пераклаў маю нямецкую фразу.

У свеце ёсць шмат людзей, якія не разумеюць ці кажуць, што не разумеюць, розніцу паміж свабоднымі і камуністычнымі краінамі.

Хай яны прыедуць у Берлін.

Ёсць тыя, што кажуць, ёсць тыя, што кажуць, што камунізм – гэта тэндэнцыя будучыні.

Хай яны прыедуць у Берлін.

І ёсць тыя, што кажуць, у Еўропе ці дзе-небудзь яшчэ, з камуністамі можна супрацоўнічаць.

Хай яны прыедуць у Берлін.

А ёсць нават і некаторыя, якія кажуць, што камунізм гэта сапраўды ліхая сістэма, але яна дазваляе дасягнуць эканамічнага прагрэсу.

Хай яны прыедуць у Берлін 15.

Свабода мае свае цяжкасці і дэмакратыя не з'яўляецца дасканалай. Але мы ніколі не спрабавалі будаваць сцяну каб утрымаць людзей у нас, не дазволіць ім пакінуць нас. Ад імя

11 “JFK: Ich bin ein Berliner (I am a jelly doughnut)” by David Emer, About.com Giude; accessed 27.06.2013, access mode: http://urbanlegends.about.com/cs/historical/a/jfk_berliner.htm

12 Http://www.americanrhetoric.com/speeches/jfkberliner.html accessed 22.06.2013

13 Я рымскі грамадзянін (лат)

14 Я берлінец (ням.)

15 Гэту фразу Кенедзі сказаў двойчы: спачатку па-нямецку (Lass' sie nach Berlin kommen), потым па-англійску