Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАДЦВЯРДЖАЮ гэты дакумент уласным подпісам і дзяржаўнай пячаццю Злучаных Штатаў.

Складзена ў горадзе Вашынгтоне, ў восьмы дзень снежня ў годзе ад нараджэння нашага Госпада адна тысяча дзевяцьсот сорак першым, а ад абвяшчэння Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі сто шэсцьдзясят шостым.

ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ

На беларускую мову перакладалі:

Гоза А.

Лемяшэўская М.

Музыра С.

Пятрашко Ю.

Сенькавец А.

Цыганкова К.

Чарнейка В.

ПРЭЗІДЭНТСКАЯ ПРАКЛАМАЦЫЯ

ЧУЖЫНЦЫ

№2527

Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы – італьянцы

Юрыдычнае абгрунтаванне

ПАКОЛЬКІ пунктам 21 Раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § 21] прадугледжана наступнае, а менавіта: “Калі аб’яўлена вайна паміж ЗША і нейкай іншай дзяржавай ці калі ажжыццаўляецца спроба агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША, ці існуе пагроза такой агрэсіі і Прэзідэнт публічна абвяшчае аб гэтым, усе грамадзяне ці падданыя варожай дзяржавы ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны могуць падлягаць арышту, затрыманню, альбо высылкі ,як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы. Прэзідэнт упаўнаважаны ў такім выпадку выдаць пракламацыю ці нейкі іншы юрыдычны дакумент, які вызначае шэраг неабходных мер, якія дзяржава мусіць ажжыццявіць супраць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, ступень абмежавання іх свабоды і ў якіх выпадках, і ўмовы, на якіх будзе дазволена іх пражыванне ў краіне, а таксама механізм высылкі тых, каму недазволена застацца ў ЗША і хто адмовіўся пакінуць краіну; таксама Прэзідэнт павінен выдаць іншыя неабходныя пастановыдзеля забеспячэння грамадскай бяспекі.”

І ПАКОЛЬКІ пунктамі 22, 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § § 22 to 24] прадугледжаны шэраг іншых юрыдычных мер адносна патэнцыяльна небяспечных чужынцаў:

ПРАКЛАМАЦЫЯ

ТАКІМ ЧЫНАМ, Я, ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ, ПРЭЗІДЭНТ Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючы Арміі і Флоту ЗША, публічна абвяшчаю аб пагрозе ўзброеннай агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША з боку Італіі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ