Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

супраць тэрыторыі ЗША з боку Германіі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

На падставе ўлады, ўскладзенай на мяне Канстытуцыяй ЗША і вышэйазначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША, я абвяшчаю правілы паводзін, якія Злучаныя Штаты ўскладаюць на грамадзян Германіі, ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША ці на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны; гэтыя асобы данай Пракламацыяй і вышэй азначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША вызначаюцца як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы і яны мусяць дзейнічаць згодна з наступнымі правіламі паводзін:

Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы павінны прытрымлівацца мірных паводзін у адносінах да ЗША, не ўчыняць злачынстваў супраць грамадскай бяспекі, не парушаць ні федэральных законаў, ні законаў асобных штатаў ці тэрыторый ЗША, не ажыццяўляць варожых дзеянняў ці дапамогі ворагам ЗША інфармацыяй ці нейкім іншым чынам, не ўмешвацца ў справу абароны ЗША, палітычных працэсаў і грамадскай думкі краіны ні словам, ні ўчынкам; і строга выконваць усе пастановы Прэзідэнта, як гэтую, так і тыя, што яшчэ могуць быць выдадзены. Усе патэнцыяльна небяспечныя чужынцы падлягаюць абмежаванню свабоды, затрыманню ці дэпартацыі з тэрыторыі ЗША згодна з чынам, прадугледжаным пунктамі 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША і згодна з пастановамі, якія пэўным чынам абвешчаны Прэзідэнтам.

АБАВЯЗКІ МІНІСТРА ЮСТЫЦЫІ І ВАЕННАГА МІНІСТРА

На падставе ўскладзенай на мяне ўлады я загадваю міністру юстыцыі выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі, а ваеннаму міністру загадваю выканаць ўсе гэтыя пастановы адносна правілаў паводзін патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Панамскага канала, Гавайскіх астравоў і Філіпінскіх астравоў. Кожны з іх ўпаўнаважаны затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў дзеля вызначэння неабходнасці пазбавіць іх свабоды ці дэпартаваць з тэрыторыі краіны згодна з пэўнымі пастановамі. Для правядзення ў жыццё гэтых пастаноў на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Пуэрта Рыка, Віргінскіх астравоў і Аляскі міністр юстыцыі ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных дзяржаўных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Падобным чынам, ваенны міністр, здзяйсняючы гэтыя пастановы ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, ўпаўнаважаны карыстацца паслугамі адпаведных структур, як на федэральным, так і на мясцовым узроўні, згодна з яго ўласным выбарам. Усе гэтыя дзяржаўныя структуры надзяляюцца усімі неабходнымі паўнамоцтвамі для выканання вышэй азначаных пастаноў згодна з распараджэннямі міністра юстыцыі ці ваеннага міністра.

ПАСТАНОВЫ

Пастановы, якія азначаны ў пракламацыі №2525 ад 7 снежня 1941 адносна падданых Японіі трэба лічыць ўключанымі ў склад гэтай пракламацыі, і іх дзеянне распаўсюджваецца на тых, хто гэтай пракламацыяй вызначаны як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы.

Гэтая пракламацыя і ўсе пастановы, якія знаходзяцца ў ей маюць юрыдычную сілу над усімі тэрыторыямі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША.