Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ваеннага губернатара гэтай тэрыторыі ці, пры адстутнасці ваеннага губернатара ў пэунай тэрыторыі, непасрэдна ваеннага міністра. Арыштаваных патэнцыяльна небяспечных чужынцаў трэба ўтрымліваць у месцы зняволення, спецыяльна азначанным згодна рашэнню служачага, які адказаны за выкананне дадзеных загадаў, альбо міністра юстыцыі на тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Аляскі, Пуэрта Рыка і Віргінскіх астравоў альбо ваеннага міністра ў Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах; патэнцыяльна небяспечныя чужынцы будуць утрымлівацца там да распараджэння ваеннага мінстра ці міністра юстыцыі.

(8) Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы могуць прыехаць у ЗША толькі згодна з працэдурай прадугледжанай Пракламацыяй Прэзідэнта ад 14 лістапада 1941 г. і іншымі заканадаўчымі актамі, якія могуць яшчэ быць выдадзены.

(9) Калі міністр юстыцыі ЗША ў кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах ці ваенны міністр у Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах знойдуць неабходным для забеспячэння грамадскай бяспекі выслаць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў з пэўнай тэрыторыі вакол умацаваных фортаў, ваенных лагероў, арсеналаў, аэрапартоў, узлётна-пасадачных палос, авіяцыйных баз, электрастанцый ці іншых энергаўсталяванняў, дамб ГЭС, дзяржаўных навігацыйных суднаў, ваенных верфяў, пірсаў, докаў, сухіх докаў, альбо фабрыкі, завода, майстэрні, складской пляцоўкі ці складскога памяшкання, звязаных з вырабам баяпрыпасаў, зброі і іншых рэчаў, якімі могуць карыстацца Армія і Флот ЗША, ці краіны-хаўрусніцы ЗША, ці краіны, маючыя нейкае дачыненне да нацыянальнай бяспекі ЗША. Таксама, калі будзе прынята рашэнне, што пражыванне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі ля пэўнага канала, прыстані, пірса, доку, сухога доку, якімі карыстаюцца гандлёвыя караблі вызначанага танажу, складу, элеватару чыгуначным дэпо ці іншым аб'ектам размяшкання ці перавозкі пагражае грамадскай бяспекі, то патэнцыяльна небяспечным чужынцам будзе забаронена знаходзіцца на тэрыторыі такіх аб'ектаў і ў непасрэднай блізкасці да іх. Кожны патэнцыяльна небяспечны чужынец, якога знойдуць на тэрыторыі такіх аб'ектаў, вызначаных распараджэннем міністра юстыцыі ці ваеннага міністра, ці ў непасрэднай блізкасці да іх, будзе адказваць за парушэнне гэтых пастаноў згодна з вышэйапісанымі распараджэннямі.

(10) На тэрыторыі кантынентальнай частцы ЗША, Аляскі, Пуэрта Рыка і Віргінскіх астравоў патэнцыяльна небяспечны чужынец можа змяніць месца жыхарства, род заняткаў ці яшчэ з нейкай мэтай ездіць па гэтай тэрыторыі толькі пры адпаведным дазволе міністра юстыцыі, які ўпаўнаважаны кантраляваць перамяшканне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў у кантынентальнай частцы ЗША, на Алясцы, ў Пуэрта Рыка і на Віргінскіх астравах для забеспячэння грамадскай бяспекі.

(11) На тэрыторыі Зоны Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах патэнцыяльна небяспечны чужынец можа змяніць месца жыхарства, род заняткаў ці яшчэ з нейкай мэтай ездіць па гэтай тэрыторыі толькі пры адпаведным дазволе ваеннага міністра, які ўпаўнаважаны кантраляваць перамяшканне патэнцыяльна небяспечных чужынцаў у Зоне Канала, на Гавайскіх і Філіпінскіх астравах для забеспячэння грамадскай бяспекі.

(12) Патэнцыяльна небяспечны чужынец ня мае права знаходзіцца на магістралі водным, падземным і паветранным шляху, чыгунцы, будынку ці іншым аб'екце, забароненым для наведвання пабочных.

(13) Патэнцыяльна небяспечны чужынец ня мае права належыць да арганізацый, шэраг якіх вызначаецца міністрам юстыцыі, ці супрацоўнічаць з імі; таксама патэнцыяльна небяспечным чужынцам забаронена абараняць і падтрымліваць ідэі і дзеянні такіх арганізацый і наведваць іх сходы, мець ці распаўсюджваць іх літаратуру і агітацыйныя альбо іншыя матэрыялы.

Гэтая пракламацыя і ўсе пастановы, якія знаходзяцца ў ей маюць юрыдычную сілу над усімі тэрыторыямі, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША.