Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

3 Пракламацыі Ф. Д. Рузвельта аб інтэрніраванні патэнцыяльна небяспечных чужынцаў10 – японцаў, немцаў і італьянцаў (2525, 2526 і 2527)

(Proclamations 2525, 2526 and 2527)

ПРЭЗІДЭНТСКАЯ ПРАКЛАМАЦЫЯ

ЧУЖЫНЦЫ

№2526

Патэнцыяльна небяспечныя чужынцы – японцы

ЮРЫДЫЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ

ПАКОЛЬКІ пунктам 21 Раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § 21] прадугледжана наступнае, а менавіта: “Калі аб’яўлена вайна паміж ЗША і нейкай іншай дзяржавай ці калі ажжыццаўляецца спроба агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША, ці існуе пагроза такой агрэсіі і Прэзідэнт публічна абвяшчае аб гэтым, усе грамадзяне ці падданыя варожай дзяржавы ва ўзросце ад 14 гадоў, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны, могуць быць арыштаваны, затрыманы, альбо высланы ,як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы. Прэзідэнт упаўнаважаны ў такім выпадку выдаць пракламацыю ці нейкі іншы юрыдычны дакумент, які вызначае шэраг неабходных мер, якія дзяржава мусіць ажжыццявіць супраць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, ступень абмежавання іх свабоды і ў якіх выпадках, і ўмовы, на якіх будзе дазволена іх пражыванне ў краіне, а таксама механізм высылкі тых, каму недазволена застацца ў ЗША і хто адмовіўся пакінуць краіну; таксама Прэзідэнт павінен выдаць іншыя неабходныя пастановы дзеля забеспячэння грамадскай бяспекі.”

І ПАКОЛЬКІ пунктамі 22, 23 і 24 раздзела 50 Кодэкса законаў ЗША [11 F. C. A., tit. 50, § § 22 - 24] прадугледжаны шэраг іншых юрыдычных мер адносна патэнцыяльна небяспечных чужынцаў:

ПРАКЛАМАЦЫЯ

ТАКІМ ЧЫНАМ, Я, ФРАНКЛІН Д. РУЗВЕЛЬТ, ПРЭЗІДЭНТ Злучаных Штатаў і Галоўнакамандуючы Арміі і Флоту ЗША, публічна абвяшчаю аб ажжыццяўленні ўзброеннай агрэсіі супраць тэрыторыі ЗША з боку Японскай Імперыі.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН, УСКЛАДЗЕНЫЯ НА ПАТЭНЦЫЯЛЬНА НЕБЯСПЕЧНЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

На падставе ўлады, ўскладзенай на мяне Канстытуцыяй ЗША і вышэйазначанымі пунктамі Кодэкса законаў ЗША, я абвяшчаю правілы паводзін, якія Злучаныя Штаты ўскладаюць на падданых Японскай Імперыі, ва ўзросце ад 14 год, якія будуць знаходзіцца на тэрыторыі ЗША ці на тэрыторыі, якая знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША і не будуць на гэты час натуралізаваны; гэтыя асобы згодна дадзенай Пракламацыяй і вышэйазначаных пунктаў Кодэкса законаў ЗША вызначаюцца як патэнцыяльна небяспечныя чужынцы і яны мусяць

10 Тэрмін alien enemy (які літаральна значыць «імігранты-ворагі») было вырашана перакласці “патэнцыяльна небяспечныя чужынцы”, бо ў тэксце гэтых трох пракламацый ідзе гаворка не толькі пра тых, хто ажыццяўляў нейкую дзейнасць супраць грамадства ці ўраду ЗША, але і тых, хто мог яе ажыццяўляць у прынцыпе.