Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асобных Штатаў, на ўсталяване паштовай сувязі паміж Штатамі на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і кіраванне ёй, а таксама на вызначэнне велічыні збораў на паслугі пошты, якія б пакрывалі яе расходы, на прызначэнне афіцэраў сухапутных войскаў на ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў, акрамя узроўню палкоў і афіцэраў флоту і на кіраванне ўзбореннымі сіламі Злучаных Штатаў.

Кангрэс Злучаных Штатаў мае ўладу склікаць камітэт, які мусіць працаваць падчас перапынкаў працы Кангрэса, яго назва -- «Камітэт Штатаў», у яго склад будуць уваходзіць па аднаму з прадстаўнікоў ад кожнага Штата; а таксама арганізоўваць іншыя камітэты і прызначаць чыноўнікаў на пэўныя пасады для работы з паўсядзённымі пытаннямі жыцця Злучаных Штатаў. Таксама Кангрэс упаўнаважаны выбіраць аднаго з сваіх членаў як старшыню паседжанняў, але ніхто не павінен на працягу трох гадоў быць старшынёй больш за адзін год і вызначаць велічыню збораў, неабходных для работы адпаведных служб і аплаты дзяржаўных расходаў Злучаных Штатаў, браць грашовую пазыку і выдаваць векселя па крэдытам Злучаных Штатаў і перадаваць кожныя 6 месяцаў такія пазычаныя ці выдадзеныя грошы адпаведнаму Штату, будаваць і аснашчаць флот, вызначаць колькасць вайскоўцаў у сухапутнай арміі і патрабаваць ад кожнага Штата адпаведную колькасць людзей у армію, згодна вызначаным прапорцыям белага насельніцтва ў гэтым Штаце; такі набор у армію з'яўляецца абавязковым і заканадаўчыя органы кожнага Штата павінны прызначыць палкавых афіцэраў і даць вайскоўцам неабходнае ўзбраенне і амуніцыю за кошт Злучаных Штатаў, а афіцэры і саладаты з амуніцыяй і зброяй адправяцца на месца сваёй службы ў вызначаны час згодна распараджэнняў Кангрэса. Але калі Кангрэс Злучаных Штатаў вырашыць згодна склаўшымся абставінам, што трэба не праводзіць такія вайсковыя зборы у пэўным Штаце ці сабраць меньш людзей, чым адпавядае квоце гэтага Штата, ці больш людзей чым патрабуе квота, то так і павінна быць, калі толькі улада Штата не палічыць немагчымым сабраць і ўкамплектаваць зброяй і амуніцыяй дадатковую колькасць салдат; у такім выпадку Штат адпраўляе ў армію столькі людзей, сколькі яго ўлады палічаць магчымым. Пасля гэтага афіцэры і саладаты з амуніцыяй і зброяй адправяцца на месца сваёй службы ў вызначаны час згодна распараджэнняў Кангрэса.

Кангрэс Злучаных Штатаў ніколі не павінен пачынаць вайну ці даваць каперскія сведчанні ў час міру, а таксама заключаць саюзы і пагадненні, выпускаць у абарот грошы, змяняць вартасць грошай, вызначаць зборы, неабходныя для абароны і развіцця ўсіх Злучаных Штатаў ці якога-небудзь з іх, браць пазыкі, выдаваць крэдытныя білеты, забіраць грошы ў бюджэт, вызначаць колькасць ваенных караблеў, якія трэба пабудаваць ці купіць, і колькасны склад сухапутных і марскіх войскаў і прызначаць камандуючых арміі і флоту без згоды не меньш чым дзевяці Штатаў, а таксама вырашаць якія-небудзь яшчэ пытанні, акрамя працягласці паседжанняў, калі на гэта няма згоды большасці Штатаў.

Кангрэс Злучаных Штатаў мае ўладу збірацца для сесіі паседжанняў на працягу года ў любым месцы ў Злучаных Штатах, пры гэтым працягласць сесіі не павінна быць больш за шэсць месяцаў і штомесячна павінен публікавацца журнал паседжанняў, у якім даецца справадзача аб усіх пытаннях, што разглядаў Кангрэс, акрамя матэрыялаў па заключаным саюзам, пагадненням і ваенным аперацыям, наколькі яны патрабуюць сакрэтнасці, таксама галасаванне дэлегатаў Штатаў «за» і «супраць» па кожнаму пытанню павінна заносіцца ў такі журнал, калі таго пажадаюць усе дэлегаты ці некаторыя з іх, за выключэннем вышэй згаданых сітуацый; журнал заховаецца як дакумент, да якога могуць звяртацца органы ўлады асобных Штатаў.

X.

16