Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ці размеркаваны, даваць каперскае сведчанне і санкцыі на карныя аперацыі ў мірны час, арганізоўваць суды па справах аб пірацтве і феланіі, адбыўшыхся ў міжнародных водах, і суды па разгляданню іскаў аб захопах, пры ўмове, што аніводзін член Кангрэса не будзе прызначаны суддзёй у адным з вышэй згаданых судоў.

Кангрэс Злучаных Штатаў павінен быць апошняй інстанцыяй па ўрэгуляванню ўсіх спрэчак паміж двумя ці больш Штатамі на прадмет мяжы, юрысдыкцыі ці чаго-небудзь яшчэ; рашэнні, прынятыя Кангрэсам павінны быць заўсёды выкананы. Калі заканадаўчая ці выканаўчая ўлада, ці іншы законны прадстаўнічы орган пэўнага Штата, маючы судовую спрэчку з нейкім іншым Штатам, падае петыцыю аб разгляданні гэтай спрэчкі ў Кангрэс, з тлумачэннем сутнасці спрэчкі і просьбай аб слуханні справы, Кангрэс уведамляе заканадаўчую ці выканаўчую ўладу Штата-адказчыка пра дзень, у які прадстаўнікі старон спрэчкі павінны сабрацца разам і скласці па ўзаемнай згодзе судовую камісію для разбіральніцтва сітуацыі, але, калі згоды па прызначэнню членаў судовай камісіі няма, Кангрэс складае спіс, у які ўваходзяць па тры кандыдата ад кожнага Штата ЗША і кожная з старон па чарзе закрэслівае па аднаму з кандыдатаў, пакуль колькасць прадстаўнікоў не будзе зніжана да трынаццаці, пры гэтым пачынаюць істцы, таксама не меньш за сем і не больш за дзевяць чалавек з гэтага спіса павінны быць выбраны жэрабям і асобы, абраныя такім чынам, або пяць чалавек з іх ліку павінны ўвайсці ў склад судовай камісіі для разбіральніцтва спрэчкі і прыняцця канчатковага рашэння, заўсёды рашэнне прыймаецца большасцю галасоў, а калі якая-небудзь з старон не з'явіцца на слуханне справы без тлумачэння прычыны, якая можа быць дастатковай для Кангрэса, альбо калі гэтая старана прысутнічае, але не згаджаецца вылучаць кандыдатаў, Кангрэс сам прызначае тры асобы з кожнага Штата, а сакратар Кангрэса выкрэслівае кандыдатаў замест стараны, якая адмовілася ці адсутнічала, а працэс разбіральніцтва і прыняцця рашэнняў прызначанай такім чынам судовай калегіі застаецца нязменным. Рашэнні такіх судовых калегій з'яўляюцца канчатковымі; калі якаянебудзь з старон адмаўляецца згадзіцца з ім ці мае намер абараняць свае інтарэсы па справе, суд усё роўна прымае рашэнне, якое з'яўляецца канчатковым; у любым выпадку матэрыялы слуханняў, разбіральніцтваў і прынятых рашэнняў перадаюцца Кангрэсу на захаванне ў якасці заканадаўчых актаў для бяспекі старон, прымаўшых удзел у разбіральніцтве: пры гэтым кожны дэлегат, перад тым як прыняць удзел у разбіральніцтве дае прысягу «правільна і справядліва разбіраць справу і прымаць найбольш справядлівае рашэнне, без прадузятасці і надзеі атрымаць узнагароду» на пасаду перад аднім з суддзяў Вярхоўнага суда Штата ці суда больш высокай інстанцыі таго Штата, дзе будзе праходзіць судовае слуханне, і той надзяляе яго паўнамоцвам, пры ўмове, што аніводзін Штат8 не згубіць тэрыторыю на карысць Злучаных Штатаў.

Усе супярэчанні наконт прыватных зямельных уладанняў, якія могуць мець месца паміж двумя ці болей Штатамі, калі некалькі Штатаў атрымалі на іх гэтыя землі юрысдыкцыю ад Штатаў, якія мяняюць межы сваёй тэрыторыі, акты бязвыплатнай перадачы такой юрысдыкцыі, як усе, так і любы з іх, які лічыцца асновай для ўсталавання такой юрысдыкцыі, перадаецца па просьбе адной з старон спрэчкі у Кангрэс Злучаных Штатаў для прыняцца канчатковага рашэння згодна вышэй апісанай працэдуры разглядання спрэчак тэрытарыяльнай юрыстдыкцыі.

Кангрэс Злучаных Штатаў мае эксклюзіўнае права на вызначэнне сплаву і кошту манет, якія чаканяць як па загаду Кангрэса, так і ў адпаведных Штатах, на вызначэнне стандартаў вагі і меры па ўсім Злучаным Штатам, на вядзенне гандлёвых і іншых зносін з індзейцамі, не жыхарамі якога-небудзь з Штатаў, пры гэтым не павінны парушацца законныя правы

8 Або «аніводная дзяржава»

15