Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

небудзь Каралём, Прынцам ці Дзяржавай, у ажыццяўленні дагавораў, якія Кангрэс ужо прапанаваў дварам Францыі і Іспаніі.

Ніякі ваенны карабель не павінен знаходзіцца ва ўладанні якога-небузь Штата ў мірны час, акрамя той колькасці, якую вызначае Кангрэс Злучаных Штатаў для абароны гэтага Штата ці яго гандлю; таксама ніякі Штат не павінен трымаць у мірны час узброеныя сілы, акрамя той колькасці, якую вызначае Кангрэс Злучаных Штатаў неабходных для размяшчэння ва ўмацаваных гарнізонах для абароны гэтага Штатаe; пры гэтым кожны Штат павінен заўсёды мець добра арганізаванае, ўзброенае і экіпіраванае апаўчэнне, а таксама мець запасы неабходнай колькасці палатак, зброі, бояпрыпасаў і лагернай экіпіроўкі.

Ніякі Штат не павінен пачынаць вайну без згоды Кангрэса Злучаных Штатаў, акрамя сітуацыі, калі на Штат напалі ворагі альбо гэты Штат атрымаў звесткі, што нейкае племя індзейцаў плануе напасці на яго і небяспека настолькі непазбежна, што няма часу параіцца з Кангрэсам Злучаных Штатаў; таксама ніякі Штат не павінен адпраўляць у вайсковыя аперацыі якія-небудзь ваенныя караблі або даваць каперскае сведчанне ці ажыццяўляць карныя аперацыі, калі Кангрэс Злучаных Штатаў не аб'яўляў вайны якой-небудзь дзяржаве і яе жыхарам і не выдаваў адпаведных распараджэнняў, выключэннем з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці піратаў у Штаце, ў такім выпадку можна выкарыстоўваць ваенныя караблі пакуль пагроза не міне або пакуль Кангрэс Злучаных Штатаў не вырашыць спыніць аперацыю.

VII.

Калі нейкі Штат арганізуе сухапутныя войскі ў абарончых мэтах, усе афіцэры ў званні ніжэй за палкоўніка павінны быць прызначаны заканадаўчай уладай гэтага Штата ці іншым чынам, азначаным гэтым Штатам, і ўсе пасады ў войску павінны займаць людзі, якіх прызначае гэты Штат.

VIII.

Усе расходы на вайну і іншыя абарончыя расходы альбо расходы на забеспячэнне агульнага дабрабыту, якія атрымалі згоду Кангрэса Злучаных Штатаў, пакрываюцца з агульнага бюджэту, які фарміруецца з паступленняў розных Штатаў прапарцыянальна кошту зямлі ў кожным Штаце, што маецца ва ўладанні і спажыванні, а таксама будынкаў і камунікацый, згодна працэдуры ацэнкі, якую Кангрэс Злучаных Штатаў мусіць усталяваць і абнаўляць час ад часу.

Падаткі, адпаведныя гэтым прапорцыям, усталёўваюць заканадаўчыя ўлады Штатаў і час ад часу згаджаюць іх з Кангрэсам Злучаных Штатаў.

IX.

Кангрэс Злучаных Штатаў мае эксклюзіўнае права аб'яўляць вайну і мір, апрача сітуацый, узгаданых у шостым артыкуле, адпраўляць і прыймаць паслоў, заключаць пагадненні і саюзы, пры гэтым ніякае гандлёвае пагадненне не можа быць заключана на ўмовах, калі заканадаўчыя органы адпаведных Штатаў не могуць абкладаць мясцовымі падаткамі чужаземцаў або калі забараняюцца экспартна-імпартныя аперацыі з пэўным відам тавараў, усталёўваць парадак рашэння, якія захопы зямельных і водных рэсурсаў лічыць законнымі і якім чынам трафеі, захопленыя арміяй ці флотам Злучаных Штатаў, павінны быць падзелены

14