Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Артыкулы3 Канфедэрацыі і Вечнага саюза

(The Articles of Confederation and Perpetual Union)

Усім, каму прыйдзе гэта Паведамленне, мы Дэлегаты Штатаў 4, якія паставілі свае подпісы пад гэтым дакументам, шлем свае прывітанні.

Артыкулы Канфедэрацыі і вечнага Саюза паміж штатамі Нью Гэмпшыр, Массачусэцкі Заліў, Род Айлэнд і Провідэнс Плантэйшнз, Канэктыкут, Нью Ёрк, Нью Джэрсі, Пенсільванія, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна і Джорджыя.

I.

Канфедэрацыя будзе існаваць пад назвай "Злучаныя Штаты Амерыкі".

II.

Кожны Штат захоўвае за сабой свой сувярэнітэт, свабоду, і незалежнасць, а таксама правы і паўнамоцтвы, якія дадзеная Канфедэрацыя не перадае безагаворачна Злучаным Штатам, на скліканым Кангрэсе.

III.

Кожны з гэтых Штатаў асобна далучаецца да непарушнага сяброўскага саюза з іншымі Штатамі для агульнай абароны, забеспячэння сваіх свабод, і для ўзаемакарыснага і агульнага дабрабыту, і бярэ на сябе абавязак дапамагаць іншым удзельнікам саюза ў барацьбе супраць любой, сілы якая супраціўляецца ім ці нападае на іх па прычыне рэлігіі, сувярэнітэту, гандлёвых ці нейкіх іншых зачэпак.

IV.

Каб забяспечыць і замацаваць сяброўскія сувязі паміж жыхарамі розных Штатаў гэтага Саюза, свабодныя жыхары кожнага Штата, паўперы, бадзягі і асобы, хаваючыяся ад правасуддзя, якіх прынялі як бежанцаў, надзяляюцца ўсімі правамі і ільготамі свабодных грамадзян Штатаў; таксама жыхары кожнага Штата павінны мець права на свабоднае перамяшчэнне па тэрыторыі любога з астатніх Штатаў, на іх павінны распаўсюджвацца ўсе правы камерцыйнага характару разам з абавязкамі, падаткамі і абмежаваннямі, якія маюць жыхары гэтага Штата, калі толькі гэтыя абмежаванні не забараняюць перамяшчэнне ўласнасці, якую прывезлі ў адзін Штат, на тэрыторыю другога Штата, дзе жыве яе ўласнік; а таксама ніводзін з Штатаў не павінен накладаць які-небудзь падатак ці абмежаванне на ўласнасць усіх Злучаных Штатаў ці аднаго з іх.

Калі асоба, якую ў нейкім Штаце абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, феланіі ці іншым сур'ёзным місдзіміноры5, уцячэ ад правасуддзя ў які-небудзь іншы Штат і будзе там

3 Слова articles у падобных сітуацыях звычайна азначае «статут, дагавор, пагадненне», але літаральны пераклад «артыкулы» з'яўляецца традыцыйнай назвай гэтага дакумента

4 Найбольш удалым перакладам слова state ў гэтым выпадку з'яўляецца «дзяржава», але традыцыйна ў гэтым кантэксце яго перакладаюць «штат» (частка дзяржавы), хоць гаворка ў дадзеным дакуменце ідзе яшчэ не пра сучасную федэратыўную дзяржаву ЗША, а пра Канфедэрацыю -- саюз незалежных дзяржаў.

5 Тры катэгорыі злачынстваў пералічаны ад больш цяжкага да меньш цяжкага.

12