Старонка:Гісторыя ЗША ў дакументах.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

аб натуралізацыі чужаземцаў, адмаўляючыся прымаць іншыя законы, якія дапамагалі б развіццю іміграцыі, а таксама пазбавіў умоў для вылучэння новых зямельных надзелаў для перасяленцаў.

Ён ствараў перашкоду для здзяйснення правасудзя, адмаўляючыся даваць згоду на прынняцце законаў аб станаўленні судовай улады.

Ён паставіў суддзяў у поўную залежнасць ад сваёй улады, вызначыўшы тэрміны іх прыбыцця на пасадзе, а таксама памеры іх узнагароджання за працу.

Ён ствараў вялікую колькасць новых пасад і прысылаў мноства чыноўнікаў, каб прыгнятаць наш народ і пазбаўляць яго сродкаў да існавання.

У мірны час ён змясціў на нашай зямлі пастаянныя войскі без нашай згоды на тое.

Армію ён імкнуўся паставіць вышэй за грамадзянскую уладу.

Ён аб’яднаўся з іншымі людзьмі, каб падвергнуць нас юрысдыкцыі, чужой нам і непрызнанай паводле нашых законаў канстытуцыі; падаваў сваю згоду на прыняцце нясправядлівых законаў:

Для размяшчэння вялікай колькасці ўзброеных войскаў сярод нас;

Для таго, каб абараніць гэтых вайскоўцаў ілжывым судом ад пакарання за любыя забойствы, якія яны ажыццявілі на гэтай зямлі;

Для таго, каб знішчыць наш замежны гандаль;

Для таго, каб накласці падаткі на нас без нашай згоды;

Для таго, каб пазбавіць нас у шматлікіх выпадках, права на суд прысяжных;

Для таго, каб перавозіць нас за мора, дзеля суду па сфабрыкаваным абвінавачванням;

Для таго, каб адмяніць вольную сістэму англійскіх законаў у суседняй правінцыі, засноўваючы там дэспатычны ўрад, і павялічваючы яго межы, каб даць гэтым прыклад і прыдатную прыладу для таго, каб увесці тое ж самае абсалютнае правіла ў гэтыя калоніі;

Для таго, каб адмяніць нашы хартыі і скасаваць такім чынам нашы самыя каштоўныя законы і змяніць істотна формы нашага самакіравання;

Для таго, каб часова адхіліць нашы ўласныя заканадаўчыя органы, і абвясціць сябе нададзены з уладай выдаць законы для нас ва ўсіх выпадках наогул.

Ён адмовіўся ад кіравання калоніямі, аб’яўляючы нас пазбаўленымі яго абароны і вядучы вайну супраць нас.

Ён рабаваў нас у моры, руйнаваў нашы ўзбярэжжы, паліў нашы гарады, і знішчаў нашых людзей.

Ён прывёў вялікія войскі замежных наймітаў дзеля прычынення смерці, спусташэння, і тыраніі, якая ўжо знайшла свае адлюстраванне ў праявах жорсткасці і вераломства, што можа быць ледзь параўнана з самымі варварскімі часамі, і цалкам не годна для кіраўніка цывілізаванай краіны.

Ён вымусіў нашых суграмадзян, узятых палоннымі на экстэрытарыяльных водах, служыць у арміі, якая ваюе супраць сваёй краіны, рабіцца катамі сваіх сяброў і братоў, або іх ахвярамі.

Ён падбухторваў нас да ўнутранага мяцяжу і спрабаваў нацкоўваць на жыхароў нашых пагранічных зямель бязлітасных дзікуноў — індзейцаў, прызнаныя правілы вядзення вайны якіх зводзяцца да знішчэння людзей незалежна ад ўзросту, полу і сямейнага палажэння.

У адказ на гэтыя прыгнёты мы кожны раз падавалі петыцыі і прасілі, кааб нам аднавілі нашыя правы: ў адказ на нашыя шматлікія петыцыі мы атрымлівалі толькі больш несправядлівасці. Манарх, у характару якога прысутнічаюць рысы тырана, не можа быць кіраўніком свабоднага народу.

У роўнай ступені не пакідалі мы без увагі і нашых брытанскіх братоў. Час ад часу мы перасцерагалі іх ад спробаў парламента незаконным чынам падпарадкаваць нас сваёй юрысдыкцыі. Мы нагадвалі ім пра прычыны, у сілу якіх мы эмігрыравалі і пасяліліся тут. Мы заклікалі да іх прыроджанага пачуццю справядлівасці і велікадушнасці і заклікалі іх, дзеля нашых агульных кроўных сувязяў, асудзіць гэтыя прыгнёты, якія з непазбежнасцю павінны