Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лівасьць зьместу абедзьвюх поэм дапамагае іх пашырэньню. Аўтар поэмы „Энэіда“ добра невядомы. Некаторыя вучоныя лічаць аўтарам яе Манькоўскага з Віцебшчыны, але, здаецца, больш даных прыпісаць яе Равінскаму з Смаленшчыны. Аўтар поэмы „Тарас на Парнасе“ зусім невядомы. „Энэіда“ зьявілася на сьвет прыблізна ў пачатку ХІХ сталецьця, „Тарас на Парнасе“ — у 30-ых гадох XIX сталецьця. Форма або-

двух твораў і пабудова сюжэту антычныя, але іх зьмест і мова — беларуская. Абедзьве поэмы апісваюць грэцкіх і рымскіх багоў, надаючы ім беларускія рысы, і даюць добрую характарыстыку беларускага жыцьця таго часу. Верш у некаторых мясцох папсован за часы рукапіснага існаваньня твораў, тым ня менш, трэба прызнаць наагул лёгкасьць і ў некаторых мясцох вобразнасьць вершу. Жарты над беларускім селянінам гавораць аб тым, што настрой у аўтараў поэм шляхецкі, бо становішча селяніна ў тыя часы было зусім не „жартоўнае“. Як відаць з зьместу твораў, яны напісаны людзьмі адукаванымі,