Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такія матар‘ялы, атрыманыя рускім урадам, выклікалі ў Мікалая I яшчэ большае абурэньне проці Польшчы. Члены патайных гурткоў, раскрытых на Беларусі, судзіліся і караліся тым самым Вярхоўным Угалоўным Судом, каторым караліся наагул усе дзекабрыстыя ў Расіі.

Беларускія салдаты ў канцы XVIII в. (улан і пачтавік).


Беларускія салдаты ў канцы XVIII в. (улан і пачтавік).

Загаворшчыкі на Беларусі паплаціліся, хто крэпасьцю, хто турмою, хто катаргаю, хто выгнаньнем „в места не столь отдаленные Сибири“. Што датычыць да членаў польскіх патаемных організацый, то, па констытуцыі польскага каралеўства, яны не маглі быць аддадзены пад суд імпэрыі. Для сьледзтва і кары над імі, па загаду польскага караля, якім быў Мікалай I, быў організован асобны суд пры польскім сойме. Гэты суд не сьпяшаўся з разборам справы і разьбіраў яе больш чым год, наўмысьля зацягваючы процэс. Прыцягнутым да суду членам патайных організацый было пастаўлена абвінавачаньне ў тым, што яны ведалі аб загавары дзекабрыстых і не данясьлі аб ім ураду і што яны мелі намер зьвергнуць законны парадак у Польшчы і ўвясьці констытуцыю 3 мая 1791 году. Ня гледзячы на такое цяжкае абвінавачаньне, суд апраўдаў абвінавачаных, чым, зразумела, быў вельмі абуран урад Мікалая I. Паміж іншым, старшыня соймавага суду Бялінскі на запытаньне рускага ураду, чаму суд апраўдаў абвінавачаных, адказаў так: „Маё сэрца перашкаджала мне асудзіць нацыянальнае пачуцьцё“. Даведаўшыся аб такім адказе Бялінскага, Мікалай I, кажуць, кінуў такія словы: „Няшчасныя, яны выратавалі віноўных, але