Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рована ў Заходнюю Эўропу, каб „вызваляць“ яе ад уціску Наполеона.Гэтае „вызваленьне“ гучэла горкаю насьмешкаю: рускі запрыгонены селянін ішоў „вызваляць“ Эўропу, каторая як-ніяк перажыла Вялікую

францускую рэволюцыю. Зноў ставіцца на парадак дзенны польскае, а разам з ім і беларускае пытаньне. На гэтую тэму пачынае вясьціся перапіска паміж Аляксандрам I і А. Чартарыскім. Плян Чартарыскага прапануе ўтварыць польскае каралеўства, уключыўшы ў яго рэшткі францускае арміі ў Вільні каля катэдральнага касьцёлу.