лага шэрагу загадаў кожны селянін павінен быў загатаваць вядомую колькасьць продуктаў для арміі. Дзякуючы ўсяму гэтаму беларускае сялянства апынулася ў вельмі цяжкім палажэньні. Вядома, напрыклад, што ў паўднёвых паветах Віленшчыны сялянства засталося зусім бяз хлеба i дашло да таго, што кармілася ўсялякімі сурогатамі, што выклікала хваробы і высокую сьмяротнасьць сярод жыхарства.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/43}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Кампанія, як вядома, адбывалася на Беларусі летам і ўвосень, у самы рабочы час. Апроч таго, што край руйнаваўся, рабочыя сілы адцягваліся ад штодзеннай вяскова-гаспадарчай працы, перарывалася работа селяніна, што давала хлеб на цэлы год. На падставе вайсковых прыказаў „усе дарослыя мужчыны, што маюць аселасьць каля граніцы, павінны быць узброены пікамі і трымаць грамадзкія вар“. З другіх дакумантаў мы бачым, што такія грамадзкія варты былі ўтвораны па ўсёй Беларусі.
Пастаяўшы некалькі месяцаў і значна спустошыўшы край, руская армія пачала адыходзіць на ўсход, адступаючы перад францускай арміяй. З палавіны чэрвеня на Беларусі зьявіліся першыя авангарды