Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зусім такім тыпам быў новы расійскі цар і яго прыдворныя. Пачалося з таго, што ўсяўладны монарх задаўся мэтаю „ограничить произвол нашего правительства“, г. зн. абмежаваць самаго сябе, „устанавіць на ўсім сьвеце рэспублікі“ і г. д., а скончылася вялікаю рэакцыяю. Пачалося рэволюцыянэрам, рэспубліканцам Лягарпам, а кончылася рэакцыянэрам дэгэнэратам Аракчэевым.

Заняўшы царскі пасад, Аляксандар І ўтварыў каля сябе асобны, што ня ўходзіць у склад агульных дзяржаўных устаноў, так званы Інтымны Комітэт. Найчасьцей Аляксандар, патураючы тады францускім рэволюцыянэрам, называў яго „Коmitet de salut republique“. Гэта была асабістая дарадчая установа пры асобе цара, дзе разглядваліся і абгаварваліся за шклянкаю гарбаты прынцыповыя пытаньні і фантастычныя проэкты будучай Расіі, каторую утворыць урад Аляксандра I. У склад Інтымнага Комітэту ўваходзілі асабістыя прыяцелі маладога самаўладцы, з такім самым сьветапаглядам і настроем, з такім самым загартаваньнем, як і ён сам. Гэта былі чатыры чалавекі: Качубей, Новасільцаў, Строганаў і вядомы польскі „патрыот“ Адам Чартарыскі. Вельмі часта ў Комітэт наведваўся стары настаўнік Аляксандра — Лягарп. У сваіх поглядах на Беларусь Комітэт знаходзіўся пад уплывам Чартарыскага. Само сабою зразумела, што на Беларусь усе сябры Комітэту, ня выключаючы й цара, глядзелі вачыма Чартарыскага. Беларусь ёсьць частка Рэчы Паспалітай, прылучаная пасьля падзелаў да Расійскай імпэрыі. Такім спосабам, беларускае пытаньне злучаецца неразрыўна з польскім пытаньнем і будзе выяўляцца разам з ім ня толькі ў першую чвэрць XIX сталецьця, але і ў далейшыя часы. На думку сяброў інтымнага Комітэту Беларусь павінна ўвайсьці ў склад адноўленай, будучай Польшчы, як яе неразрыўная частка. Лібэралізм першых год аляксандраўскай эпохі будзе стаяць на гэтым поглядзе, пакуль не спаткнецца з суровай міжнародавай політыкай і з сваім хатнім консэрватызмам і рэакцыяй.

Гэты консэрватызм існаваў ужо ў частцы ўраду і быў прадстаўлен даволі популярнымі і моцнымі консэрватарамі таго часу, на чале каторых стаялі — чалавек старой, катарынінскай эпохі, поэта Дзяржавін