йшло сваёю чаргою, зусім не паддаючыся ўплыву гэтых бязгрунтоўных аранжарэйных гістарычных тыпаў. Пачыналі гэтыя людзі з галосных бліскучых слоў, а канчалі ці нікчэмнымі, ці бруднымі справамі. Яны напамінаюць нам тыя тыпы інстытутак, каторых выхоўвалі жаноцкія закрытыя школы дарэволюцыйнай Расіі. Раней ахі і охі, наіўны сантымэнтальны ідэалізм, погляд на сьвет праз ружовыя акуляры, а потым угрбае мяшчанства.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/27}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Вельмі яскрава намаляваў гэты тып людзей у пачатку ХІХ сталецьця Пушкін у сваім романе „Евгений Онегин“ у васобе старой Ларынай. Як птушка з гнязда, выпархнула яна з „благородного“ інстытуту, дзе яе вучылі „чему нибудь и как нибудь“. Яна мела далікатна-шляхецкія манеры, ведала францускую мову ляпей за рускую, была закахана ў вычытанага з сантымэнтальных романаў гэроя, пісала сьлязьлівыя вершы ў альбомы сваім таварышкам, простую Параску называла „Полиною“ і г. д. А потым, зрабіўшыся па волі сваіх бацькоў жонкаю вясковага памешчыка, яна хутка і бязбольна забылася аб сваіх інстытуцкіх прычудах. Яна кінула вершы і романы, занялася дамоваю гаспадаркаю ў умовах паншчыны і прыгону, саліла на зіму грыбы, варыла канфітуры, апранула халат і чапец, біла сваяручна пакаёўку. Яе ў мінулым сантымэнтальныя мазгі дадумаліся прымусіць сенных дзяўчат, калі тыя зьбіралі ў садзе ягады, сьпяваць песьні, каб іх „лукавые уста“ часам не пажывіліся панскімі ягадамі.