Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/249

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларускай Савецкай Рэспублікі. Разам з тым яна абвясьціла сябе Першым зьездам Комуністычнай партыі Беларусі (29-га, XII, 1918).

Першага студзеня 1919 году ў Смаленску адбылася ўрачыстасьць абвяшчэньня Незалежнай Савецкай Соцыялістычнай Беларускай Рэспублікі. Утворан Часовы Урад, на чале якога быў пастаўлен вядомы беларускі працаўнік 3. Жылуновіч. Другога студзеня Часовы Работніцка-Сялянскі Урад Беларусі выдае маніфэст, пакірованы да рабочых — беднага сялянства і чырвонаармейцаў Беларусі. Зьмест яго такі: Вялікая Кастрычнікаўская Рэволюцыя ў Расіі вызваліла рабочых і сялян, гэтых праўдзівых гаспадароў жыцьця. Ідзе шчасная пара і для працоўных мас Беларусі, якія „паміж народамі Расіі, Літвы, Украіны і Латвіі ад сягонешняга дня становяцца вольнымі і поўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Соцыялістычнай Рэспублікі. Ад гэтага дня Беларусь — Савецкая Рэспубліка — становіцца рэспублікай працоўнага народу, рабочых, сялянскай беднаты і чырвонаармейцаў Беларусі“. „Уставайце ўсе на абарону яе“. „Да барацьбы з чорнымі грамадамі польскіх легіянэраў“. Улада окупантаў ад гэтага часу лічыцца скасованай, яе забіраюць у свае рукі Саветы. Беларуская Рада з яе народнымі міністрамі абвяшчаецца без абароны законам. Працоўныя масы ўсіх нацыянальнасьцяй карыстаюцца роўным правам. „Уся зямля памешчыкаў, манастыроў, цэркваў, касьцёлаў, духоўнікаў, з усім жывым і мёртвым багацьцем, а таксама ўсе лясы, воды і нетры зямлі становяцца дастаткамі працоўнага народу Беларусі“. „Уводзіцца 8 гадзін працы ў дзень без зьверхурочных гадзін“. Урад даручае Чырвонай арміі, рабочым і сялянскай беднаце Беларусі абарону заваяваньняў соцыяльнай рэволюцыі.

Крыху раней (6,XII,1918) організуецца Літоўская Савецкая Рэспубліка. Націск з боку Польшчы, якая і Літву і Беларусь лічыла сваймі провінцыямі, вымусіў абедзьве новыя рэспублікі задумацца аб сваім палажэньні. Вынікала пытаньне аб злучэньні сіл тэй і другой рэспублікі для лепшай іх абароны. Злучэньне і адбылося 27/II 1919 году. Літва і Беларусь злучыліся ў адну Літоўска-Беларускую Савецкую Соцыялістычную Рэспубліку. У дэклярацыі было вызначана, што злучэньне рэспублік ня мае сваёю мэтаю ніякіх ваяўнічых плянаў у вадносінах да суседзяў; што яно зроблена выключна для лепшай абароны праў рабоча-сялянскіх мас Літвы і Беларусі і для цьвярдзейшага ўсталеньня злучаных гаспадарстваў. Быў абраны агульны прэзыдыум Цэнтральных Выканаўчых Комітэтаў абедзьвюх рэспублік і зацьверджана Рада Народных Камісараў.

Імпэрыялістычная вайна, а потым окупацыя зруйнавалі край. Трэба было шмат працаваць над падняцьцем народнай гаспадаркі як у галінах земляробства, так і прамысловых. Закладаюцца саўхозы ў