шукайце яе ў будучыне. „На жыцьцё як паглянеш, сэрца болем зашчыміць. Нешчасьліва наша доля, нам нічога не дала. Ня шукайце кветак ў полі, як вясна к нам ня прышла“ (Я. Колас. „Ня пытайце“).
Прыгнечана Беларусь, прыгнечана і мова беларуская, мова адраджэнцаў-нашаніўцаў і мова таго народу, з якога яны вышлі. Ідзе зьдзек над ёю, бо яна прызнаецца някультурнаю „мужыцкаю“ мавай. Нашаніўцы, усе як адзін, выступілі на абарону гэтай „мужыцкай“, а разам з тым і сваёй уласнай мовы. Уціск і зьдзек над беларускаю моваю з боку царызму і пануючых на Беларусі кляс абвастрылі пытаньне і зрабілі яго вельмі балючым. Яшчэ Багушэвіч стаў на яе абарону, заклікаючы сыноў сваёй роднай зямелькі бараніць мову беларускую, каб не памёр народ беларускі. Таксама ставяць пытаньне аб мове і нашаніўцы. Трэба выратаваць ад сьмерці беларускі, „мужыцкі“ народ, а для гэтага трэба выратаваць ад заняпаду беларускую „мужыцкую“ мову. Часам утвараецца такое ўражаньне, што не народ творыць мову, а, наадварот, мова творыць народ. З вялікім пад‘ёмам і болем у сэрцы зварачаюцца песьняры да „брата-беларуса“, каб ён „роднай мовы сваёй ня цураўся“. „Ад дзядоў і ад прадзедаў, брацьця, гэта скарб нам адзін захаваўся, у сялянскай аграбленай хаце, толькі ён незабраны астаўся“ (А. Гарун. „Ты, мой брат“). Беларушчыну энэргічна абараняе ад ворагаў і Я. Купала ў сваім добра вядомым вершы „Ворагам беларушчыны“. Беларус гаворыць сваёй мовай — чужой ён ня краў. Калі ворагі зьдзекуюцца над „мужыцкай“ мовай, то гэта затым, што яны баяцца яе. Дарэмна іх лаянка і зьдзек. „Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць“.
Нацыянальнае баларускае пытаньне ў творах нашаніўцаў само сабой злучаецца з соцыяльным „мужыцкім“ пытаньнем. Беларусь — мужыцкая старонка, беларус у масе — селянін. Вузенькая палоска, крывая хатка, садочак каля яе, усё гэта тыповыя рысы Беларусі. Па жыцьцёвым шляху вагромністаю грамадою ідуць беларусы. Абутыя ў мужыцкія лапці, нясуць яны на паказ на цэлы сьвет сваю векавечную крыўду. Гора падняло іх на ногі, і хочуць яны ня так ужо многа: хочуць яны цяпер „людзьмі звацца“. Сытыя і адзетыя павінны пашкадаваць мужыка-бедака, бо ён галодны, халодны, цёмны і бяшчасны. Ён цэлы сьвет хлебам корміць, а сам есьць мякіначку. Працуе ён зімой — цягне дровы ў Менск. Вясна настала — хлеба няма. „Працуй цяжка дні і ночы, пагарду цярпі. Сказаў праўду, дзяруць вочы — вось тут і жыві (Я. Купала). Мужык-беларус сушыць балоты, за бясцэн косіць панскія лугі, рые, як крот, зямлю, будуе фабрыкі і масты, але сам — „голы, як бац“. Яго мочыць раса, пячэ сонца. На зямлю ён праліў шмат поту і сьлёз. Няма ў яго цяжкім жыцьці і адпачынку. Толькі ў магіле адпачынак. „Могілкі ў полі адны-адзінюткі. Праслы гнілыя на землю ляглі