Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лася і за сваю простую „мужыцкую“ мову. Вёска добра падтрымлівае газэту. На аснове справаздачы рэдакцыі, мы ведаем, што за першыя тры годы свайго вельмі цяжкога існаваньня газэта атрымала 960 корэспондэнцый з 489 вёсак, надрукавала 246 вершаў 61 песьняра і 91 апавяданьне 36 аўтараў. У працу газэты было ўцягнута шмат народу. „Наша Ніва“ зрабілася зьбірацелькаю демократычна-народніцкай інтэлігенцыі прадрэволюцыйнага тыпу, якая, ня гледзячы на рэакцыю, толькі што пачала нараджацца: тут пісалі народнікі-адраджэнцы, пісьменьнікі і песьняры, як, напрыклад, Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч; тут пачаў сваю літаратурную працу будучы пясьняр пролетарскай рэволюцыі Ц. Гартны. Усё гэта людзі, каторыя вышлі ня з панскіх палацаў і маёнткаў, а з працоўных сялянскіх гушч, з глухіх вёсак, з курных хат. Ім ня трэба было сходзіць у нізы і прыстасоўвацца да іх, бо яны самі вышлі з нізоў і добра ведалі жыцьцё іх і іх патрэбы. Газэта „Наша Ніва“ зрабілася іх ідэёвым асяродкам, каторы яны падтрымваюць усімі сіламі: дапамагаюць сабранымі і асабістымі грашыма, працаю і нават папераю. Захопленыя ідэяю адраджэньня Беларусі, яны вядуць індывідуальную агітацыю і пропаганду, утвараюць у вёсках культурна-асьветныя гурткі, каторыя даволі часта ўваходзяць у сувязь з падпольнымі соцыялістычнымі організацыямі. Царскі урад вядзе бязупынную барацьбу з адраджэнчаскім рухам, вінавацячы яго ў сэпаратызьме і ставячы на адну дошку з соцыялістычнымі клясавымі падпольнымі організацыямі.

Пад уплывам культурна-нацыянальнага руху пачынае расьці вы- давецкая справа ў беларускай мове. Дзякуючы таму, што ў Вільні вельмі цяжкія цэнзурныя умовы, некалькі грамадаўцаў на чале з В. Іваноўскім засноўваюць у Пецярбурзе коопэрацыйную выдавецкую суполку пад назваю „Загляне сонца і ў наша ваконца“. Суполка гуртуе вакол сябе радыкальна-народніцкую беларускую інтэлігенцыю, каторая зьвязана з пецярбурскімі вышэйшымі вучэбнымі ўстановамі. Суполка знаходзіцца ў цеснай экономічнай і ідэёвай сувязі з „Нашай Нівай“. Свае выданьні яна друкуе, як і „Наша Ніва“, лацінкай і кірыліцай. Яе коштам і працаю былі выданы з аднаго боку — ранейшыя беларускія пісьменьнікі, напрыклад: В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Няслухоўскі, Ф. Багушэвіч, з другога боку — новыя, напрыклад: Я. Купала, Я. Колас, А. Паўловіч і інш. Апроч Пецярбургу, утвараюцца беларускія выдавецтвы і ў іншых гарадох, напрыклад, у Менску. Выдавецтвам кніжак займаецца і рэдакцыя газэты „Наша Ніва“.

У траўні 1907 году, дзякуючы працы грамадаўцаў і культурнікаў-адраджэнцаў, пасьля ўсялякіх перашкод, зьбіраецца першы зьезд беларускіх настаўнікаў. Ня гледзячы на сыстэматычную русіфікацыю, якая праводзілася сярод настаўніцтва урадам, на зьезьдзе ўсё-ж такі