Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абяцанак, льгот і ўсялякіх другіх падобных сродкаў, Зубатаў прагнуўся перацягнуць на свой бок нясталых ці ўжо раней застрашаных рэволюцыянэраў. Часам гэта яму ўдавалася. Асобы, завербаваныя Зубатавым, робяцца правадырамі яго сыстэмы ў рабочых організацыях пад кіраўніцтвам ахранкі.

Трэба згадзіцца, што Зубатаў быў чалавек далёка ня дурны, уладаў красамоўствам і ўмеў блізка падыйсьці да непрактычнага чалавека. Нават добра вядомы рэволюцыянэр-тэрорысты Г. Гершуні здаўся і адзін раз даў патрэбнае Зубатаву паказаньне. Трэба было быць вельмі практычным і стойкім рэволюцыянэрам, каб не папасьціся ў яго сілкі, каторыя ён лоўка раскідаў. Вельмі часта Зубатаў рабіў так: ён вымагаў ад папаўшага ў яго кіпці рэволюцыянэра паказаньняў толькі аб яго ўласнай асобе і працы бяз выдачы таварышаў, чым разьвязваў іх вусны. Так, напрыклад, было з Г. Гершуні, А. Залкіндам і інш.

Стары практычны барацьбіт Адам, цяпер комуністы, т-ш Рудэрман, так апісвае сваю размову з Зубатавым. Праз некалькі дзён пасьля арышту Адама, Зубатаў выклікаў яго да сябе ў габінет. Зубатаў быў відны мужчына, сярэдніх гадоў і ў цывільнай вопратцы. Гаварыў спакойна, проста і, трэба прызнацца, падабаўся людзям. Ён спаткаў Адама прыветна, проста, як знаёмага, запытаўся нават аб здароўі. За гарбатаю і добрымі цыгарамі пачалася размова. Пачаў Зубатаў з газэтных навін, расказаў аб апошніх арыштах, проклямацыях і брошурах, крытыкаваў урад, апісваў яго закулісную політыку, гаварыў аб заходнім рабочым руху, а потым перашоў да сваёй мэты, даказваючы наколькі інтэлігэнцыя маніць рабочых, зацягваючы іх у політыку, каторая патрэбна толькі ім самім, і гэтым зацямняе іх бягучыя інтарэсы — барацьбу з капіталам. Адам больш маўчаў і толькі час-ад-часу адкрыта заяўляў яму, што ён Зубатаву ня верыць і лічыць непатрэбным яму адказваць. Зубатаў пратрымаў Адама ў сваім габінэце каля 4-5 гадзін. За два месяцы высідкі ў турме Зубатаў выклікаў яго да сябе на гутарку каля 6 раз. Гутаркі гэтыя скончыліся нічым для Зубатава, а т-шу Адаму яны прынясьлі высылку ў месцы „не столь отдаленные“ („Вперед“, 1923 г. № 1, стр. 95—97).

Як вынік экономізму, у Бундзе пад уплывам Зубатава ў 1902 годзе ў Менску ўтварылася „Незалежная Еўрэйская Партыя“, каторая ў сваёй тэорыі і практыцы паставіла над і кропку, каторую дагэтуль ня ставілі экономістыя. Сутнасьць сваёй ідэолёгіі партыя выявіла ў дэклярацыі такога зьместу. Еўрэйская рабочая кляса патрабуе для сябе хлеба і ведаў. Ня можна гэтыя рэальныя патрэбы рабочых прыносіць у ахвяру чужым для іх політычным мэтам. Рабочы політычна можа належыць да ўсякай партыі і ўсё-ж такі мае права абараняць свае экономічныя і культурныя інтарэсы, каторыя павінны быць мэтаю, а ня сродкамі