Такім спосабам, у Менску, па ініцыятыве Бунду і Кіеўскай Групы „Рабочай Газэты“ быў склікан устаноўчы зьезд партыі, праца каторай павінна была абхапіць і абхапіла ўсю царскую Расію. У невялікім дзеравяным доміку на ўскрайне гораду (Захараўская, 135, цяпер Савецкая, 137) няпрыкметна адбылася вялікая справа. На зьезьдзе былі прадстаўлены ніжэйпаданыя організацыі: 1) Бунд, 2) Група Кіеўскай „Рабочай Газэты“, 3) Саюзы Барацьбы: Пецярбурскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Харкаўскі, Кацярынаслаўскі і 4) Замежны „Саюз Рускіх Соцыял-Дэмократаў“. Ад Бунду былі прысутнымі два дэлегаты: Ар. Крэмер і Гл. Мутнік. З другіх удзельнікаў зьезду мы ведаем —
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/201}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Пятрусевіча, Тучанскага, Ваноўскага, Радчанку і Эйдэльмана. У справе програмы і тактыкі на зьезьдзе гаварылі вельмі мала. Больш прышлося абгаварваць пытаньні ў справе організацыі соцыял-дэмократыі на шырокай тэрыторыі Расіі. У гэтым кірунку вяліся перагаворы з літоўскімі соцыял-дэмократамі. Перагаворы не далі рэальных вынікаў. Пэпээсаў на зьезд не заклікалі. Бунд увашоў у партыю, як аўтономная адзінка. Быў абраны Цэнтральны Комітэт партыі з 3-х асоб: Крэмера, Радчанкі і Эйдэльмана і апублікован маніфэст РС-ДРП. Часопісам Цэнтральнага Комітэту была абвешчана Кіеўская „Рабочая Газэта“.
Адразу пасьля зьезду пачаліся арышты. Амаль што ўсе удзельнікі зьезду і ўвесь Ц. К. партыі апынуліся ў турме. Тым ня менш, со-