Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цоў, скурнякоў і г. д. Кожная каса яднала каля сябе па некалькі дзесяткаў рабочых таго ці іншага рамясла. Тыповым для еўрэйскага рабочага руху было тое, што ў ім прымалі удзел каля 25% жанчын-работніц. Гэта залежала ад экономічнага стану еўрэйскай рабочай масы на Беларусі. У той час, як рабочы-беларус ня згубіў канчаткова сувязі з вёскаю і вясковай гаспадаркай, дзе ён пакідаў для хатняй працы жонку, сястру і дачку, рабочы еўрэйскага пахаджэньня быў моцна прыкуты да гораду і адарваны ад вёскі на грунце „часовых правіл 1882 году“. Вёска, затрымаўшая пролетарызацыю працоўнай не-еўрэйскай жанчыны, не існавала для еўрэйскай работніцы.

У экономічных рабочых організацыях, каторыя шырэй і глыбей захаплялі еўрэйскую масу, чым агульна-асьветныя гурткі, ужо ня можна было абыйсьціся без еўрэйскай мовы (ідыш). З пашырэньнем працы еўрэйская мова займала тут усё больш і больш месца. Ужо было амаль што немагчыма чытаць кніжкі і артыкулы ў рускай ці польскай мовах. Трэба было іх перакладаць на „ідыш“. Такім спосабам, з канца 80-х і пачатку 90-х гадоў пачала зьяўляцца політычная літаратура ў мове „ідыш“, раней гэктографаваная, потым друкаваная.

З пачатку 90-х гадоў еўрэйскі рабочы рух ужо робіцца масавым рухам. Усё часьцей і часьцей пачынаюць адбывацца організованыя стачкі. Узмацняецца клясавае пачуцьцё еўрэйскага рабочага, расьце разуменьне сваіх інтарэсаў, расьце яго солідарнасьць з інанацыянальнымі рабочымі Беларусі і з рабочымі ўсяго сьвету. Парываецца сувязь паміж еўрэем-эксплёататарам і еўрэем-рабочым. Клясавая барацьба выклікае організацыі ў розных гарадох Беларусі масавых экономічных гурткоў, стачачных кас. Касы добра організованы і маюць падрабяз-