масавая эміграцыя ў Амэрыку. Раней рушыў туды больш рухавы больш абяздолены еўрэйскі безработны пролетары, за ім пасунуўся беларускі селянін, каторага гнала з дробнай гаспадаркі малазямельле.
У 1891 годзе выдаецца яшчэ загад, каторы мацней сьціскае еўрэйскую беднату. Загад забараняе жыць у Маскве еўрэям-рамесьнікам, на што яны мелі права з 1865 году разам з тымі еўрэямі што даставалі вышэйшую асьвету. На аснове гэтага загаду, з Масквы выкідаецца каля 17.000 рамесьніцкай еўрэйскай беднаты. Маленькая гаспадарка іх і без таго слабы дабрабыт зусім руйнуюцца. Загнанымі, бяспраўнымі жабракамі зьяўляюцца яны ў сваё „гетто“, у межы аселасьці. Яшчэ больш згушчаюцца фарбы жыцьця еўрэйскай беднаты на Беларусі. Што датычыць да багатай еўрэйскай буржуазіі, то яе палажэньне, зразумела, лепшае. Грошы даюць ёй амаль што поўную магчымасьць абыйсьці ўсялякія законы і распараджэньні. Тым больш, што і абмежаваньняў на яе кладзецца менш, чым на беднату. Прыклад перад намі: у той час, як еўрэй-фабрыкант і гандляр, атрымаўшы вышэйшую асьвету, мае права жыць у Маскве і пасьля загаду 1891 г., еўрэй-рабочы і рамесьнік, катораму ў масе вышэйшая асьвета не даступна, павінен быў пакінуць месца працы і зрабіцца безработным у сваіх „межах аселасьці“.
У 1886 годзе сам Аляксандар III загадаў міністру народнай асьветы вядомаму обскуранту Дзялянаву прыняць меры для абмежаваньня прыёму еўрэяў у школы як сярэднія, так і вышэйшыя. Больш як паўгода бюрократы думалі над гэтымі мерамі. Урэшце ў ліпені 1887 году міністар выдаў два цыркуляры на гэтую тэму. Была ўстаноўлена такая процантная норма для вучняў-еўрэяў: у межах аселасьці еўрэі прымаюцца ў школу ў разьмеры 10% хрысьціян, за межамі аселасьці — 5%, а ў сталіцах — 3%. Потым ідуць абмежаваньні для еўрэяў, што дасталі асьвету. Еўрэй ня можа займаць урадавую службу, ня мае права быць „вышэйшым чынам“ (афіцэрам) у арміі, ня мае права быць профэсарам, прысяжным павераным і г. д. Усё гэта ў буржуазных еўрэйскіх колах утварае так званы сіонісцкі рух і цяжкі настрой у масах. Еўрэйскі пясьняр Я. Фруг так апісвае сучасны яму настрой:
|
Все поникло кругом, помертвело, |