Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гістарычны і этнографічны матар‘ял. Сваю працу аўтар пачаў у канцы XIX ст. Першы том твору „Белоруссы“ быў надрукован у 1904 годзе і мае такі падзагаловак: „Введение к изучению языка и народной поэзии белоруссов“. Грунтуючыся на тым факце, што мова народу разьвіваецца поруч з народам, аўтар пачынае сваю працу з вызначэньня граніц Беларусі па мове беларускага народу. Потым ён дае гістарычны нарыс жыцьця і мовы старажытных насельнікаў Беларусі і паказвае, як складалася і злажылася беларуская народнасьць і беларуская мова к пачатку ХІѴ ст., як жылі беларусы ў Літоўска-Рускім гаспадарстве да Люблінскай вуніі й пасьля яе. У канцы кнігі проф. Е. Ф. Карскі дае два цікавыя нарысы: 1) нарыс навуковай працы над мовай і этнографіяй Беларусі і 2) нарыс сучаснай прыгожай літаратуры ў беларускай мове. Другі том твору друкаваўся з 1908 да 1912 г. Падзагаловак яго такі: „Язык белорусского племени“. Гэты том складаецца з трох кніжак. Першая кніжка зьмяшчае ў сабе гістарычны нарыс гукаў беларускай мовы; другая кніжка — морфолёгію мовы, іначай кажучы, складаньне й зьмену слова; трэцяя кніжка дае сынтакс беларускай мовы. Такім спосабам, аўтар даў у сваёй грунтоўнай працы фундамант для будоўлі школьнай граматыкі нашага часу. Апроч таго, у 3 кніжцы другога тому маюцца дадаткі, датычачыя да літаратуры па беларускім пытаньні і да сучаснага культурна-нацыянальнага беларускага руху. Колькі працы было аўтару над сваім творам, відаць ужо з аднаго таго, што толькі другі том „Белоруссов“ складае больш 1.300 старонак. Пасьля таго, як мова беларуса была навукова разгледжана, проф. Карскі пачаў займацца творамі вуснага й пісанага беларускага слова. Трэці том „Белоруссов“ дае нам гісторыю гэтых твораў. Першая кніжка дасьледжвае гісторыю народнай вуснай творчасьці. Другая кніга дае гісторыю старой беларускай пісьменнасьці. Трэцяя кніжка — гісторыю новай беларускай літаратуры.

Затрымаемся крыху на навуковай працы рускіх вучоных па гісторыі Беларусі. Тых, хто хоча больш дэтальна пазнаёміцца з гэтым пытаньнем, мы пасылаем да вельмі каштоўнай кніжкі У. І. Пічэты „Введение в русскую историю“ (Источники и историография), стар. 178—191. Настрой гісторыкаў такі самы, як і настрой вышэй названых вучоных. На іх погляд Беларусь — гэта „Северо-Западный край России“, у каторым жыве „искони русское население“. З зачыненьнем Віленскага унівэрсытэту, праца над гісторыяй Беларусі сконцэнтравалася ўкола Кіеўскага унівэрсытэту, потым яна перашла ў Варшаву, Пецярбург, Маскву і інш. гарады.

Першымі пачалі працаваць гісторыкі-юрыстыя Антановіч і Уладзімірскі-Буданаў. Антановіч зьвярнуў увагу на пабудову Літоўска-Рускага гаспадарства. Ён дасьледжвае пытаньне аб хуткім узросьце і