Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такая падмалёўка толькі сапсавала добры матар‘ял. Голас народу ў яго сьпевах, гаворках і загадках ня зычэў ужо так праўдзіва й яскрава, як гэта было раней. Усё-ж такі чырвонец, хоць ён зрабіўся менш поўнаважным, не перастаў быць чырвонцам.

Адначасна з Гільтэбрандам над зьбіраньнем беларускіх народных твораў працаваў П. Бяссонаў. Радзіўся ён на Вялікарусі, але жыць яму прышлося на Беларусі. Дзякуючы гэтаму, ён меў магчымасьць зацікавіцца й пазнаёміцца з мясцовай старасьветчынай, народнай мовай і жыцьцём. Працаваў ён не адзін. Сярод мясцовых людзей знашлося шмат такіх, якія дапамагалі яму ў зьбіраньні матар‘ялаў. Дзякуючы шчасьліваму здарэньню, яму пашанцавала знайсьці песьні, якія яшчэ раней былі пазьбіраны для вядомага зьбірацеля народных твораў П. В. Кірэеўскага. У 1867 годзе ў яго руках было ўжо больш, як 500 песень. У Маскве пачалося выданьне зборніку, і ў 1871 годзе вышла з друку першая яго кніжка пад назваю „Белорусские песни с подробными об‘яснениями их творчества и языка, с очерками народного обряда, обычая и всего быта“. Шкода, што выданьне прыпынілася на першым томе, у які ўвашло толькі 181 песьня. Куды загінулі другія песьні, так і невядома. Недахват выданьня той, што пры песьнях не адзначана, з якога месца яны вышлі.

Да 60-х і 70-х год належыць аднясьці і пладавітую працу І. Насовіча, які сам быў родам з Беларусі, жыў у ёй і добра ведаў яе жыцьцё. Выдатнейшы з яго твораў — гэта „Словарь белорусского наречия“, надрукаваны ў Пецярбурзе ў 1870 годзе Расійскай Акадэміяй Навук. Над слоўнікам Насовіч працаваў каля 16 год і за гэты час сабраў у купу і абсьледваў больш, як 30.000 слоў. Матар‘ял для яго працы давалі народныя творы: песьні, казкі, пагаворкі і г. д. Апроч таго, ён зьбіраў асобныя словы з натуры, езьдзячы па Магілеўшчыне, Меншчыне і Горадзеншчыне. Гаворку слоў аўтар узяў тую, якая пануе ў Магілеўшчыне. І да нашага часу слоўнік захаваў сваю вартасьць, хоць у ім і ёсьць значныя недахваты. Насовіч запісаў у слоўнік шмат такіх слоў, якія ня ўжываюцца агульна, а вядомы толькі апалячанай шляхце, напрыклад: абсалюцыя, аўстэрыя, аўтэнтыкаваць і г. д. Наадварот, у слоўніку няма такіх слоў, якія ўжываюцца агулам, напрыклад: абшар, дзіцё, кашолка і інш. Перад вучонымі нашага часу стаіць заданьне стварыць новы навуковы слоўнік. Як мы казалі вышэй, зьбіраючы матар‘ялы для слоўніка, Насовіч карыстаўся з народных твораў, якіх за часы працы ў яго шмат набралося. Гэтыя матар‘ялы ён таксама выдаваў. У 1873 годзе вышаў з друку зборнік Насовіча — „Белорусские песни“, у 1874 годзе — „Белорусские пословицы“. Зборнік беларускіх баек Насовіча не надрукован і да нашага часу: ён маецца ў рукапісе ў кнігарні Расійскай Акадэміі Навук.