Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе. Яська, гаспадар з-пад Вільні“. („Наша Думка“ 1920 г. № 5). З зьместу ліста мы бачым, што рэжым мураўёўскай турмы налажыў сваю пячатку на настрой рэволюцыянэра. Мотывы соцыяльнай барацьбы за „мужыцкую“ праўду тут зычаць, як і раней. Але лейт-мотывам ліста зьяўляецца покліч да беларускага „народу“ (у народніцкім сэнсе) вясьці барацьбу за вызваленьне Беларусі ад рэжыму царызму, каторы прадстаўлен агіднай мураўёўшчынай.

У красавіку 1864 году адбылася кара сьмерцю чырвонага дыктатара, каторага стовусная сялянская маса назвала „каралём Літвы“, разуме-