койна, з глыбокаю вераю ў правату сваёй справы, яны загінулі на эшафоце: Здановіч і Дарміноўскі ў сьнежні 1863 г., а Дылеўскі — у студзені 1864 году.
Хутка ўлада напала на сьлед Малахоўскага. Каб па яго сьляду сышчыкі не напалі на сьлед рэштак організацыі, ён павінен быў пакінуць Вільню. Акольнымі шляхамі ён дабраўся да Пецярбурга, але й адсюль павінен быў выехаць заграніцу.
Застаўся адзін Каліноўскі. Пераконаны ў правіловасьці сваіх поглядаў, сьмелы, энэргічны, вытрыманы, ён усё яшчэ спадзяваўся падняць працоўныя беларускія масы проці польскага пана і рускага самаўладцы. Ён нанава організуе атрады, падтрымоўвае старыя, знаходзіць усё новых і новых супрацоўнікаў, піша і пашырае адозвы і г. д.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/142}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Што ні тыдзень прыходзіцца яму мяняць сваё прозьвішча, што ні дзень — сваю кватэру і вопратку. Усе спробы злавіць яго канчаюцца няўдачай, бо сялянства і гарадзкія нізы даюць яму прыпынак, ня гледзячы на тое, што ім за гэта пагражае цяжкая кара. Каліноўскі чакае вясны, каб зноў распачаць паўстаньне, але ўжо бяз белых, апіраючыся на працоўныя гушчы Беларусі. Ён у сваіх адозвах зьвяртаецца да паўстанцаў, просячы іх пацярпець да цёплых дзён вясны, калі лік іх зноў павялічыцца, і лясы дадуць лепшы прытулак.
Але здрада не драмала. Думаючы, што Цэнтральны Паўстанцкі Комітет знаходзіцца ў Менску, Мураўёў у студзені 1864 г. паслаў туды на разьведку спэцыяльную комісію на чале з жандарам Лосевым. Комісія напала на сьлед мясцовай менскай падпольнай організацыі. Пачаліся арышты. Сярод арыштаваных знаходзіўся шляхцюк Парфіяновіч, каторы ведаў, як знайсьці чырвонага дыктатара. Жандармэрыя