рыя была, калі да вёскі падыходзілі рускія салдаты. Усё-ж такі ў гэтым разе мы часта находзім здарэньні, калі сяляне памагалі салдатам лавіць паўстанцаў, бо паўстанцы мелі сувязь з ненавіснымі ім панамі. Калі сяляне спатыкаліся з групамі чырвоных паўстанцаў, то і ім адразу не давалі веры, бо прымалі іх за белых.
| На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстаць на месцы выявы адсканаваную старонку, адрэдагуйце гэтую старонку і замяніце „{{Няма выявы}}“ на „{{Неапрацаваная выява|Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/135}}“. Калі ж вы можаце прадаставіць прыдатную выяву, дык калі ласка. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Малюнак паўстаньня ў аколіцы мястэчка Багушэвічаў дае нам як-бы ключ для зразуменьня паўстаньня на Беларусі і прычыны яго няўдачы. Былі прычыны, каторыя не далі паўстаньню ўрасьці сваймі каранямі глыбока ў сялянскія працоўныя гушчы Беларусі. Паўстанцы-народнікі былі вядомы толькі ў некаторых мясцовасьцях і больш сьвядомым колам сялянства і рамесьнікаў. Ад шырокіх рабоча-сялянскіх гушч чырвоныя рэволюцыянэры былі аддзелены тоўшчаю белых паўстанцаў, праз каторую ім трудна было прабівацца да чорназемнай багатай глебы, што магла карміць паўстаньне. Паміж працоўнымі масамі і такімі рэволыцыянэрамі, як Каліноўскі, стаў прыгоншчык, абшарнік-пан, каторы кінуў свой цень і зацямніў чырвоны твар паўстаньня. Пры такіх умовах рускаму ураду было лёгка справіцца з паўстаньнем на Беларусі, тым больш, што белыя паўстанцы вельмі хутка перакінуліся на старану рускага ураду.
Паўстаньне 1863 году нарабіла шмат гоману. Аб ім гаварылі ў дыплёматычных колах, шмат пісалі ў замежных і расійскіх газетах. Урадавыя колы былі скомпромітаваны тым, што яно так зацягнулася. Трэба было так ці йначай канчаць гэты „спор славян между собой“. Для гэтай мэты быў вызначан для пасылкі на Беларусь „верный росс“, тыповы рэакцыянэр-чыноўнік, Міхал Мікалаевіч Мураўёў. Ён быў назначан у траўні 1863 году віленскім гэнэрал-губарнатарам з надзвычайнымі поўнамоцтвамі.
Мы ведаем больш-менш кар‘еру гэтага мікалаеўскага чыноўніка, насіцеля тагочасных дэвізаў: праваслаўе, самаўладзтва і руская народнасьць. Гэтыя дэвізы данёс ён да 60-х гадоў. Захаваў ён і тактыч-