Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

часу на чале паўстаньня паноў, не магло ў масе зразумець Каліноўскага і пайсьці за ім. Толькі ў тых мясцох, дзе сяляне ведалі і чулі аб Сьвітцы-Каліноўскім (напр., Горадзеншчына), яны адгукнуліся на новы покліч чырвоных і падтрымвалі іх.

Такім спосабам белыя сарвалі паўстаньне на Беларусі. Іх удзел у паўстаньні быў значны і адбіўся на настроі сялянства. Каб гэта было больш зразумелым, мы возьмем адзін з малюнкаў паўстаньня, каторы пакажа нам усе адмоўныя бакі удзелу ў паўстаньні белых.

Справа ідзе ў раёне Багушэвічаў Ігуманскага павету. На чале паўстаньня стаіць магнат, вялікі земляўласьнік Баляслаў Сьвентаржэцкі. Яго маёнткі зьяўляюцца багацейшымі ўва ўсёй акрузе. Больш двух тысяч прыгонных сялян працуюць на гэтага паўстанца. Найбольшы яго маёнтак з раскошным палацам і з броварам знаходзіцца каля мястэчка Багушэвічаў. Мястэчка таксама пабудована на яго зямлі і штогод выплачвае яму чыншавы падатак. Апроч Багушэвічаў, ён мае яшчэ чатыры вялікія двары: Траскоўшчыну каля Менску, Вялікую Гануту ў 5 вярстах ад Багушэвічаў, Ляды ў 20 вярстах ад Вялікай