Гэта старонка не была вычытаная
Расія. У той час, як у Расіі будаваліся школы і больніцы, дарогі і масты і г. д., Беларусь асталася збоку.
Пасьля вызваленьня, сялянства атрымала ад ураду асобнае і вясковае саслоўнае „самоуправление“, каторае амаль што без перамен прабыло да часоў рэволюцыі. Сяляне складаюць вясковыя вобчасты з

Сялянскія вопраткі ў пачатку XIX сталецьця, з-пад Горадні.
сельскімі сходамі, старастамі, соцкімі і дзесяцкімі. Некалькі вясковых вобчастваў складаюць валасное вобчаства, са сходам, старшынёю і пісарам. Тут-жа пры воласьці знаходзіцца і сялянская юстыцыя ў відзе валаснога суду. Тут-жа ў воласьці, вольнага селяніна лібэральна сякуць лозамі. Усе гэтыя вынікі рэформы былі і ў Расіі, і на Беларусі.