Перайсці да зместу

Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецьця (1926).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаць навучаць усім хітрыкам кокецтва. Апроч таго, усе гэтыя ваенныя цацкі могуць сапсаваць у ім тое, што павінна быць першым яго заданьнем“. Такім першым заданьнем насьледніка, на думку Жукоўскага, павінен быць гуманны настрой. Аб гэтым ён пісаў і ў спэцыяльным вершы на нараджэньне Аляксандра II: „Да на чреде высокой не забудет святейшего из званий — человек“.

Пасьля таго, як настаўнікі скончылі з насьледнікам курсы самых патрэбных навук, было пастаноўлена, каб будучы цар беспасрэдна пазнаёміўся з об‘ектам свайго кіраваньня. Для гэтай мэты была організована падарожа Аляксандра I па Расіі. Яму таварышавалі Жукоўскі, Кавелін і ад‘ютант Юрэвіч. Па дарозе організуюцца сантымэнтальныя спатканьні і провады будучага монарха пры дапамозе паноў і поліцыі, каторыя зганялі для гэтага ў назначаныя месцы запрыгоненых „пейзанов і пейзанок“. Паезьдзіўшы па Эўропэйскай Расіі, насьледнік у 1837 годзе зрабіў падарожу па Сібіры да Табольску. Будучы ў Сібіры, Аляксандр II спаткаўся з некаторымі высланымі сюды дзекабрыстымі. Яны прасілі яго і яго спутнікаў палепшыць іх долю. Лібэральны настрой насьледніка і Жукоўскага ў адносінах да дзекабрыстых выявіўся ў заступніцтве за іх. Пад дыктоўку настаўніка, Аляксандар II піша ліст да свайго бацькі, у каторым паміж іншым сказана: „Мне было-б надзвычайна прыемна, мілы і бясцэнны айцец, каб мой прыезд прынёс гэтым няшчасным палягчэньне ў іх долі“. Трэба згадзіцца, што заступніцтва за політычных праступнікаў, каторыя былі прадвесьнікамі буржуазнага лібэралізму, характарызуе добра будучага цара. Трэба было быць лібэралам, каб адважыцца на гэта. Справа ў тым, што Мікалай I бяз гневу і абурэньня ня мог успамінаць дзекабрыстых, і гаварыць аб іх значыла страціць царскую ласку. Цікава тое, што на гэты раз ліст сваёй маты дасяг, і лібэралы-рэволюцыянэры 20-х гадоў атрымалі некаторыя, хоць і нязначныя, палягчэньні. На другі год (1838) насьледнік паехаў абглядаць Эўропу, дзе ён цікавіцца ладам заходніх гаспадарстваў і іх установамі.

Такім спосабам, у часы мікалаеўскай рэакцыі будучы цар гадуецца ў сантымэнтальна-лібэральным кірунку, чаго вымагае ідучы на зьмену гандлёваму капіталізму прамысловы капіталізм. Зразумела, што гэты вельмі павярхоўны лібэралізм будзе неразрыўна злучан і ў асобе Аляксандра II, і ў жыцьці з перажыткамі фэўдальнай рэакцыі мікалаеўскай эпохі, тым ня менш, ён усё-ж такі адзначыць пачатак другой палавіны сталецьця, ня зусім падобнай на першую.

У 1856 годзе адбыўся ў Парыжы мір, зьліквідаваўшы спадчыну мікалаеўшчыны, крымскую вайну. Пачалі адчувацца новыя павеі. Старое фэўдальнае дваранства трывожна настаражылася. Лібэральная буржуазія спаткала новы настрой ураду з ружовымі надзеямі. Яна