Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

часта бунты канчаюцца ці пачынаюцца забойствам паноў. Данясеньні поліцэйскія гавораць нам, што пабольшалі асобныя напады на панскія двары, каторыя, на думку поліцыі, рабілі сяляне. Зразумела, што абураныя паны не астаюцца ў даўгу ў сялянства і робяць помсту, каторая ў сваю чаргу ня толькі не супакойвае запрыгоненую масу, але яшчэ больш распаляе яе злобу. Адным словам, утвараецца небясьпечнае палажэньне, каторае пачынае зварачаць на сябе увагу прадстаўнікоў царскай улады. Менскі губэрнатар таго часу Допэльмайер у паперы, разасланай ім да ўсіх павятовых шляхецкіх маршалкаў, піша: «Пры такім стане справы страшэнныя і неаднакроць зробленыя забойствы ўласьнікаў сваймі сялянамі і частыя данясеньні аб тым, што той ці іншы селянін «скоропостижно умер», што тая ці іншая сялянка, будучы ўцяжку, скінула дзіця ці скончыла жыцьцё самагубствам, дзякуючы нялюдзкай кары за малаважныя праступкі,—усё гэта зьвярнула на сябе увагу ня толькі начальства, але і самога гасудара-імпэратара». Віцебскі губэрнатар у 1835 годзе закідае сваймі данясеньнямі вышэйшую ўладу. Гэты чыноўнік, каторы зусім ня можа быць западозраным у спачуваньні да сялян, піша, што сялянства зусім замучана няволяй, што ў яго няма нават і пажаданьня мець якую-небудзь уласнасьць, бо яна не забясьпечана ад сваволі пана. Такі факт прыносіць убытак гаспадарству. Селянін працуе на пана 6 дзён у тыдзень і толькі ў нядзелю працуе на сябе, што руйнуе сялянскую гаспадарку. Аб немагчымым палажэньні сялянства піша і беларускі губэрнатар, вызначаючы небясьпечнасьць для дзяржавы такога стану.

Адным словам, губэрнатары на Беларусі, баючыся паўстаньня, лічаць за патрэбнае зьвярнуць увагу як дваранства, так і цэнтральнага ураду на патрэбу сялянскай рэформы, каторая-б абмежавала правы і ўлад паноў на Беларусі ў адносінах іх да сялянства. Панская сваволя і ўціск над сялянствам становяцца ўжо небясьпечнымі для нормальнага політычнага і экономічнага жыцьця ў цэлай дзяржаве. Яны нясуць небясьпеку і самому самаўладзтву. Ураднікі на Беларусі, каторыя стаяць каля дзяржаўнага руля бліжэй, чым звычайныя дваране, і каторыя маюць больш практычнага дзяржаўнага розуму, вельмі часта выказваюць думку, што ўжо наступае час так ці йначай скасаваць сялянскую няволю. Але вышэйшыя колы мікалаеўскага ураду, на чале з самым Мікалаем, гэтай думкі ня прымаюць і не рэалізуюць. З аднаго боку, яны лічаць прыгон небясьпечным, а з другога боку—яны баяцца глыбака закрануць яго. У габінэце Мікалая І стаіць шафа з паперамі па сялянскім пытаньні. Часта расхрабрыўшыся, пад сакрэтам, ён паказвае гэтыя скандальныя паперы некаторым з бліжэйшых сваіх прыдворных і абяцае прыняцца за выкараненьне рабства. Але сакрэт так і застаўся сакрэтам. Нерашучасьць ураду будзе залежыць ад