Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лівасьць зьместу абедзьвюх поэм дапамагае іх пашырэньню. Аўтар поэмы «Энэіда» добра невядомы. Некаторыя вучоныя лічаць аўтарам яе Манькоўскага з Віцебшчыны, але, здаецца, больш даных прыпісаць яе Рабінскаму з Смаленшчыны. Аўтар поэмы «Тарас на Парнасе» зусім невядомы. «Энэіда» зьявілася на сьвет прыблізна ў пачатку XIX сталецьця, «Тарас на Парнасе»—у 30-ых гадох XIX сталецьця. Форма або-

"Дзевіч-вечар" з-пад Менску ў пачатку XIX ст.

двух твораў і пабудова сюжэту антычныя, але іх зьмест і мова—беларуская. Абедзьве поэмы апісваюць грэцкіх і рымскіх багоў, надаючы ім беларускія рысы, і даюць добрую характарыстыку беларускага жыцьця таго часу. Верш у некаторых мясцох папсован за часы рукапіснага панаваньня твораў, тым ня менш, трэба прызнаць наагул лёгкасьць і ў некаторых мясцох вобразнасьць вершу. Жарты над беларускім селянінам гавораць аб тым, што настрой у аўтара поэм шляхецкі, бо становішча селяніна ў тыя часы было зусім не «жартоўнае». Як відаць з зьместу твораў, яны напісаны людзьмі адукаванымі,