Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сіць збожжа, зімою возіць дровы, чэша калкі, гатовіць лучыну, восеньню папар арэ, малоціць, зноў сее і г. д. Калі захоча пагуляць,—«у дом просіць госьці, тады сабе чарку гарэлкі вып'е да вашмосьці» («Як то добра, калі мужык»...). Калі прыходзіць сьвята, селянін ідзе ў царкву ці касьцёл. Ён толькі знае бога, пана, сваю хату і клопат свой мужыцкі. Зразумела, што такі селянін будзе слухацца бога, ксяндза, папа і пана і ня будзе рабіць непрыемных пану «рабункаў».

Цікавасьць да новапрылучанай, спрэчнай «Северо-западной окраины» вынікае і на ўсходзе. Да Беларусі падыходзяць рускія вучоныя і падыходзяць ужо ня так наіўна, як падыходзіў калісь акадэмік Севергін. Вядомы архівісты-гісторык К. Калайдовіч, родам беларус, пачаў прыглядацца да дакумэнтаў старабеларускага пісьменства, не здавальняючыся тымі ведамі, якія даходзілі да яго праз рукі польскіх вучоных. У 1822 годзе зьявілася ў друку яго праца «О белорусском наречии». Асноўная думка працы тая, што рускім вучоным трэба ведаць сучасную беларускую мову для таго, каб лепш разабрацца ў старажытнай мове заходня-рускіх грамат і актаў, а гэта патрэбна затым, каб падыйсьці да агульна-рускіх помнікаў. Трэба прыцягнуць да працы над помнікамі «самих белоруссцев, которые вернее и лучше могут исследовать свое наречие с помощью оного об’яснять древний язык наших памятников». Выходзіла так, што, цікавячыся Беларусьсю з боку мовы яе археолёгічнага матэрыялу, Калайдовіч меў на ўвазе агульнарускія культурна-навуковыя інтарэсы.

Трэба сказаць, што наагул у Расіі цікавасьць да Беларусі меншая, чым у Польшчы. Беларусь уваходзіць у склад Расіі , як пагранічча імпэрыі, якая абараняецца штыхамі рускай арміі. Дзякуючы гэтаму вельмі ажытавацца і клапаціцца аб захаваньні яе за Расіяй ня прыходзіцца, тым больш, што рускі урад у часы аракчэеўшчыны і Мікалаеўшчыны і ня любіць, калі прадстаўнікі рускага грамадзянства умешваюцца ў політыку. Зусім другая справа на Захадзе, у Польшчы. Беларусь трэба адабраць у Расіі, а над гэтым трэба больш ламаць галаву, мацней працаваць, тым больш, што пасьля 31 году ў Польшчы штыхоў няма, і надзеі будуюцца на паўстаньні беларускага селяніна.

Праца рускіх пісьменьнікаў і вучоных крыху ажывае ў 40-ыя і 50-ыя голы. Над досьледам Беларусі працуюць Кушын, Эгілеўскі, Г. З. Шпігулеўскі (Драўлянскі), Кіркор і др., таксама родам беларусы. Характар твораў Шпілеўскага напалавіну навукова-этнографічны, напалавіну бэлетрыстычны, Ён апісвае быт беларускага селяніна: жніва, вясельле, хаўтуры, кірмашы, усялякія забабоны вёскі і г. д.; зьбірае і запісвае беларускія байкі, песьні, прыказкі, легэнды. Лічачы беларуса