Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

школы ніжэйшага тыпу ня можна было без перашкод перайсьці ў школу вышэйшага тыпу. Клясычная програма была злучана з саслоўнай сыстэмай школы. Гімназіі павінны былі абслужваць толькі шляхту. Людзі «подлых станаў» не павіны была пераходзіць па сканчэньні школы ў гімназію. Зразумела, што, разам з гімназіяй, для ня шляхціца быў зачынен і унівэрсытэт, бо шлях у вышэйшую школу ішоў праз гімназію. Вышэйшая школа, на думку ураду, была шкадлівай для людзей ніжэйшых станаў грамадзянства, «ибо, составляя лишнюю роскошь, оно (высшее образование) выводит их из круга первобытного состояния без выгоды для них и государства». На думку ураду, прадстаўнікі працоўных мас не павінны лезьці ўгару, а павінны аставацца ў «першабытным стане».

Для незаяўленых рускіх школ на Беларусі не хапала настаўнікаў. Каб запоўніць гэты прабел, выклікаюцца з цэнтральнай Расіі настаўнікі, каторых урад прываблівае сюды павышанымі пэнсіямі і падарожнымі грашыма. Для пачатковых школ урад прагнецца выкарыстаць мясцовых сьвяшчэньнікаў. Апроч таго, ім даецца загад адчыняць рускія школы напарафіях пры цэрквах. Не хапае і папоў, якія добра ведалі-б рускую мову. Дзеля гэтага урад выклікае на Беларусь рускіх папоў, даючы ім тыя самыя прывілеі, што і настаўнікам. Заадно рускія папы павінны русіфіхаваць і праваслаўную царкву на Беларусі. Забаронена як у праваслаўных, так і вуніяцкіх цэрквах гаварыць казаньні пабеларуску, што часта практыкавалася ў вёсцы, бо беларуская мова была прыроўнена да польскай і рэшткі яе выжываліся разам з польскай мовай

Потым урад прыняўся за польскую культуру і літаратуру, а разам з ёю і за беларускую. Ставіліся ўсялякія перашкоды пры цэнзуры і выданьнях твораў, аўтары іх браліся пад нядрэмнае вока мікалаеўскай поліцыі. Цікава тое, што беларуская літаратура часам больш падлягала рэпрэсіям, чым нават польская. У той час, як «Пан Тадэуш» Міцкевіча вольна зьяўляўся ў друку ў польскай мове, пераклад яго дзьвюх першых песень, зроблены беларускім песьняром Б. Дунін-Марцінкевічам, быў зьнішчан.

Ува ўсіх адміністрацыйных і судовых установах была ўведзена руская мова як для вуснага карыстаньня, так і для канцэлярскіх спраў. Зразумела, што пры такой перамене не хапала мясцовых ураднікаў, каторыя-б ведалі рускую мову, бо раней ува ўстановах яны карысталіся польскай мовай. Недахват запаўнялі вызывамі ураднікаў з цэнтральнай Расіі. Старыя польскія ураднікі звыклі да мясцовага быту і беларускай мовы, чым палягчалі для сялянства зносіны з урадовымі ўстановамі, дзе дзелаводзтва вялося ў польскай мове. Апроч таго, большасьць ураднікаў былі полёнізаванымі беларусамі, для каторых бела