Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сялянства, бо, згубіўшы паншчыну і падданства мужыкоў, яны згубілі-бы свае даходы ад мужыка і сваю вагу ў гаспадарстве, дзе яны—усё, мужык—нішто. Вы ніколі ня будзеце мець Польшчы, пакуль мужыкі яе не адваююць, а яны не адваююць яе, ня маючы перакананьня, што адбіваюць яе для сябе. Паншчына ёсьць прычына упадку паўстаньня» (Zbor pamietnikow z 1831 г., str. 219—220).

Сяляне з-пад Пінску ў пачатку XIX веку.

Няўдача паўстаньня значна павялічыла польскую эміграцыю. Частка эміграцыі, зьвязаная ў свой час з чырвонымі, дае пачатак польскаму ўтапічнаму сацыялізму. У такім кірунку йшла, напрыклад, праца Ворцэля, Сьвентаслаўскага, Крэмпавецкага і др., што залажылі з польскіх жаўнераў у Портсмуце ортанізацыю «Люд польскі». Часам закладаюцца проста дэмократычныя організацыі, як, напрыклад, «Маладая Польшча». Эміграцыя белая разьмясьцілася па чужаземных дварох. Яна прагнецца рабіць уплыў на урады і камандныя кругі Заходняй Эўропы. Найбольш эміграцыі абселася ў Францыі. У розных куткох Эўропы пачынаецца зноў праца па аднаўленьню Польшчы.